Вы тут

Прэзiдэнт запатрабаваў, каб выплаты зарплат і пенсій былі своечасовымі


Пытаннi ўдасканалення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва разгледжаны 2 жнiўня ў час даклада Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткiнай.


Як паведамiў карэспандэнт БЕЛТА, кiраўнiк дзяржавы падрабязна цiкавiўся ўсiмi пытаннямi, звязанымi з пенсiйным забеспячэннем: як растуць пенсii, якiя ёсць прапановы па iх павышэннi, якi стан фонду сацабароны. Былi разгледжаны некаторыя аспекты занятасцi насельнiцтва: узровень беспрацоўя, колькасць вакансiй, перанавучанне кадраў. Акрамя таго, абмяркоўвалася своечасовасць выплаты заработнай платы па канкрэтных праблемных прадпрыемствах. Прэзiдэнт запатрабаваў, каб пытанням выплаты заработнай платы, а таксама пенсiй, адраснай сацыяльнай дапамогi ўдзялялася самая пiльная ўвага.

Размова iшла таксама аб дзейнасцi прадпрыемстваў, якiя падведамныя Беларускаму таварыству iнвалiдаў, i аб тым, як у краiне праводзiцца аздараўленне пажылых грамадзян i iнвалiдаў.

Разглядалася i дэмаграфiчная сiтуацыя. Прэзiдэнт праiнфармаваны, як ажыццяўляецца выплата дапамог сем'ям, у якiх нараджаюцца дзецi. Так, за першае паўгоддзе ў краiне нарадзiлася на 1718 дзяцей больш, чым за аналагiчны перыяд 2015 года. Паводле слоў мiнiстра, усе дапамогi выплачваюцца ў поўным аб'ёме i своечасова.

Таксама разгледжаны праект указа «Аб пенсiйным забеспячэннi асобных катэгорый ваеннаслужачых» i некаторыя пытаннi вылiчэння стажу дзяржслужачых.

Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў падыходзiць вельмi ўзважана i акуратна пры разглядзе розных выключэнняў i льгот для асобных катэгорый грамадзян. «Вы ведаеце мае патрабаваннi — што датычыцца грашовых пытанняў, асаблiва нейкiх выключэнняў, заахвочванняў, iльгот, тут трэба дзейнiчаць акуратна, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — I справа не ў тым, што шкада дапамагчы людзям. Галоўнае, каб мы зноў не разбалансавалi сiстэму: таму што кагосьцi падтрымалi, камусьцi льготы прадаставiлi — пакрыўдзiлiся астатнiя катэгорыi. Таму я вас запрасiў, каб вы далажылi мне аб гэтых дакументах — навошта яны патрэбны i ў што выльецца фiнансава iх рэалiзацыя».

Як праiнфармавала Марыяна Шчоткiна, праект указа «Аб пенсiйным забеспячэннi асобных катэгорый ваеннаслужачых» накiраваны на рэгуляванне пытанняў назначэння пенсiй тым, хто быў звольнены з ваеннай службы ў сувязi са скарачэннем колькасцi Узброеных Сiл у 1992—1994 гадах. Тады пенсiя была назначана ў няпоўным памеры. Пры дасягненнi агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту, улiчваючы невысокi памер атрымлiваемай «ваеннай» пенсii, большасць са згаданых грамадзян разлiчвалi перайсцi на працоўную пенсiю па ўзросце. Але ў сувязi з iстотнымi змяненнямi ў пенсiйным заканадаўстве ўзнiк шэраг складанасцей. Прэзiдэнт пагадзiўся з тым, што павiнна быць асобнае рашэнне па гэтым пытаннi, якое датычыцца такой катэгорыi грамадзян.

У час даклада таксама разгледжаны некаторыя пытаннi вылiчэння стажу дзяржаўнай службы. Прэзiдэнт падтрымаў прапанову аб тым, каб выключыць з кампетэнцыi Мiнфiна паўнамоцтвы па дачы растлумачэнняў па пытаннях вылiчэння стажу дзяржслужбы, а пакiнуць гэтыя паўнамоцтвы за Мiнпрацы i сацабароны, каб не было дублiравання функцый у названых двух ведамстваў.

Загаловак у газеце: Асаблiвая ўвага дзяржавы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?