Вы тут

Прэзiдэнт даручыў ВАК удасканаліць атэстацыю навуковых кадраў


Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камiсii (ВАК) Генадзя Пальчыка, паведамiў карэспандэнт БЕЛТА.


Кiраўнiк дзяржавы пацiкавiўся ў Генадзя Пальчыка, на чым цяпер будуецца работа ВАК, як праходзiць амаладжэнне навуковых кадраў — у Акадэмii навук, сферы адукацыi i рэальным сектары эканомiкi. «Мы не адмаўляем ролю масцiтых вучоных, але рана цi позна (жыццё так наладжана) яны сыходзяць, павiнны прыйсцi маладыя», — адзначыў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, мы выбралi iнавацыйны шлях развiцця нашай краiны, эканомiкi. «Зразумела, без навуковага суправаджэння (а навуковае суправаджэнне — гэта кадры), без адукаваных, высокаквалiфiкаваных, падрыхтаваных кадраў гэта немагчыма. I якраз у эпiцэнтры гэтай работы становiцца Вышэйшая атэстацыйная камiсiя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзняў пытанне аб тым, што сёння можна зрабiць у Беларусi, улiчваючы пажаданнi навуковых супрацоўнiкаў i магчымасцi дзяржавы, каб вучоны чалавек меў адпаведнае палажэнне i статус.

Прэзiдэнт даручыў Вышэйшай атэстацыйнай камiсii прапрацаваць пакет прапаноў па ўдасканаленнi падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.

«Даручана падрыхтаваць i разгледзець у блiжэйшы час на Прэзiдыуме Савета Мiнiстраў пакет, што датычыцца сiстэмы падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi», — сказаў пасля сустрэчы старшыня ВАК Генадзь Пальчык.

Паводле слоў старшынi ВАК, галоўнай тэмай яго даклада Прэзiдэнту стала падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi ў кантэксце задач, якiя былi пастаўлены на V Усебеларускiм народным сходзе па iнавацыйным развiццi дзяржавы. «Напэўна, важнейшы складнiк, калi мы гаворым аб iнавацыйным блоку, выхад вучонага на вытворчасць. Таму з Прэзiдэнтам абмяркоўвалася пытанне аб магчымасцi захавання тых надбавак, якiя атрымлiвае доктар навук, кандыдат навук, працуючы ва ўсiх сферах эканомiкi i ўкараняючы вынiкi сваёй навуковай дзейнасцi. Гэта значыць, трэба разглядаць навуковую ступень як пэўную дзяржаўную атэстацыю, квалiфiкацыю вучонага незалежна, дзе ён працуе», — растлумачыў Генадзь Пальчык.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацiкавiўся, як сёння падтрымлiваюць навуковую моладзь i якiя крокi ў гэтым напрамку можна яшчэ зрабiць. Паводле слоў Генадзя Пальчыка, у рамках спецыяльных фондаў Прэзiдэнта маладым вучоным штогод выдзяляюцца стыпендыi, паралельна ў iх ёсць магчымасць атрымаць iльготны крэдыт на будаўнiцтва жылля. «Такая сацыяльная падтрымка з'яўляецца сiстэмнай i рэзультатыўнай i будзе ў далейшым развiвацца», — адзначыў кiраўнiк Вышэйшай атэстацыйнай камiсii.

Загаловак у газеце: Эпiцэнтр работы для навуковых кадраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».