Вы тут

Бітвы на зямлі і ў кіберпрасторы


У самым канцы тыдня нарэшце вырашылася сітуацыя з захопам будынка палка патрульна-паставой службы ў Ерэване. Нягледзячы на тое, што ўсе закладнікі былі адпушчаны яшчэ на мінулым тыдні, тыя, хто нападаў, 27 ліпеня ўмудрыліся захапіць новых — медыкаў, якіх прапусцілі ў будынак аказаць ім дапамогу. У рэшце рэшт і гэтых закладнікаў удалося вызваліць. 29 ліпеня апазіцыя правяла пратэсны мітынг у падтрымку ўдзельнікаў захопу, які быў спынены сіламі правапарадку, 165 дэманстрантаў было затрымана. Падчас перастрэлкі з паліцыяй 30 ліпеня загінуў супрацоўнік паліцыі Ерэвана. 31 ліпеня спецназ паспяхова правёў штурм будынка, падчас якога затрымаў 20 удзельнікаў захопу, частка з якіх была паранена. Але сам захоп будынка яшчэ доўга будзе аказваць уплыў на палітычную сітуацыю ў краіне, палітычная атмасфера ў якой і да гэтага не вызначалася стабільнасцю.


Тэрарыстычныя акты працягнулі дэстабілізаваць сітуацыю ў Еўрасаюзе. 26 ліпеня два тэрарысты ўварваліся ў царкву гарадка Сент-Эцьен-дзю-Руўрэ, які размешчаны на поўначы Францыі, і захапілі ў закладнікі святара, манашак і вернікаў. Скончылася ўсё тым, што 84-гадоваму святару перарэзалі горла, а самі тэрарысты былі забіты спецназам. Пры гэтым высветлілася, што адзін з тых, хто нападаў, знаходзіўся пад наглядам паліцыі за дзве няўдалыя спробы дабрацца да Сірыі і паўдзельнічаць у джыхадзе на баку групоўкі «Ісламская дзяржава». Рэакцыя на ліпеньскую хвалю тэрарыстычных актаў у ЕС назіраецца самая разнастайная. Так, прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан заклікаў задумацца аб пашырэнні магчымасцяў для грамадзян валодаць зброяй, насіць яе і пры неабходнасці выкарыстоўваць для абароны ад тэрарыстаў. У Францыі аб'явілі аб стварэнні Нацыянальнай гвардыі з рэзервістаў, каб рэзка павялічыць колькасць узброеных людзей у форме, з дапамогай якіх можна спыняць дзейнасць тэрарыстаў. Зрэшты, увасабленне ідэі ў жыццё можа зацягнуцца на некалькі месяцаў. Частка буйных французскіх СМІ аб'явіла аб рашэнні перастаць публікаваць імёны і фотаздымкі тэрарыстаў, каб не папулярызаваць іх дзеянні. Таксама прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс выказаўся ў падтрымку забароны фінансавання мячэцяў на тэрыторыі краіны з-за мяжы, каб пазбегнуць радыкалізацыі мусульман, якія пражываюць у краіне. Намеснік старшыні буйнога палітычнага аб'яднання Даніі — Дацкай народнай партыі — Серэн Эсперсен пайшоў яшчэ далей, выступіўшы з ідэяй татальнай забароны мусульманам уезду ў краіну. На яго думку, таксама варта пазбаўляць дацкага грамадзянства прапаведнікаў-мусульман, якія заклікаюць да экстрэмізму. Канцлер Германіі Ангела Меркель паведаміла пра сур'ёзнае ўзмацненне службаў бяспекі праз вялікі набор новых супрацоўнікаў.

У амерыканскай выбарчай кампаніі падзеі развіваюцца па графіку. Услед за Дональдам Трампам, які стаў афіцыйным кандыдатам ад рэспубліканскай партыі 20 ліпеня, Хілары Клінтан стала афіцыйным кандыдатам ад дэмакратычнай партыі 27 ліпеня. Два скандалы ахарактарызавалі выбарчую кампанію на тыдні. Першы быў звязаны з узломам сайта Нацыянальнага камітэта дэмакратычнай партыі Злучаных Штатаў Амерыкі, пасля якога партал Wіkіleaks апублікаваў амаль 20 тысяч электронных лістоў. З апошніх, у прыватнасці, вынікала, што кіраўніцтва дэмакратычнай партыі з самага пачатку дыскрымінавала Берні Сандэрса на карысць Хілары Клінтан. Другі скандал выбухнуў у сувязі з выказаным Дональдам Трампам меркаваннем, што сумесная барацьба з «Ісламскай дзяржавай» разам з Расіяй важней для ЗША, чым выкарыстанне санкцый супраць Расіі пасля ўваходжання Крыма ў яе склад. Гэта дазволіць ЗША сэканоміць шмат грошай і шмат жыццяў амерыканцаў. Натуральна, што Хілары Клінтан тут жа абвінаваціла Дональда Трампа ў падтрымцы Уладзіміра Пуціна. Варта адзначыць, што па выніках апублікаванага на мінулым тыдні даследавання грамадскай думкі Reuters і Іpsos рэйтынг Трампа склаў 34,6% супраць 40,5% у Клінтан.

На мінулым тыдні ад кібершпіянажу пацярпелі не толькі высокапастаўленыя члены дэмакратычнай партыі ЗША, але і расійскія камп'ютарныя сеткі 20 органаў дзяржаўнай улады, абаронных прадпрыемстваў і навуковых устаноў. 30 ліпеня ФСБ паведаміла пра гэта, выказаўшы думку, што гэта вынік добра арганізаванай і загадзя спланаванай атакі. У якасці асноўных падазраваных у кібершпіянажы эксперты лічаць хакераў з ЗША ці Кітая.

У барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» з'явіліся абнадзейлівыя навіны. Сірыйская армія пры падтрымцы расійскай авіяцыі распачала чарговую спробу вярнуць сабе Алепа — адзін з найбуйнейшых гарадоў Сірыі. Між тым іракская армія працягвае наступленне на Масул, які лічыцца сталіцай «Ісламскай дзяржавы». Міністр абароны Ірака Халед аль-Абейдзі паведаміў у інтэрв'ю пра тое, што многія камандзіры «Ісламскай дзяржавы» ўцякаюць з Масула.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.