Вы тут

Як студэнтам БНТУ працуецца ў будаўнічых студатрадах?


З усіх кірункаў працы студэнцкіх атрадаў самым традыцыйным і папулярным з'яўляецца будаўнічы. Байкала-Амурская магістраль, Саяна-Шушанская ГЭС — гэтыя і многія іншыя аб'екты ў савецкія часы сталі знакавымі для студатрадаўскага руху. Як раней, так і цяпер, лідарам у стварэнні будатрадаў у нашай краіне з'яўляецца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Карэспандэнты «Чырвонкі. Чырвонай змены» пабывалі на галоўных аб'ектах, якія ўзводзяцца намаганнямі студэнтаў гэтай ВНУ.


У бе­ла­рус­ка-кі­тай­скім ін­дуст­ры­яль­ны­мі пар­ку сту­дэн­ты БНТУ  зай­ма­юц­ца вяз­кай ар­ма­ту­ры і за­ліў­кай бе­то­ну.

— Сёлета ў нашым універсітэце было сфарміравана 134 атрады, у склад якіх увайшло больш як дзве тысячы чалавек, — расказвае начальнік штаба працоўных спраў БРСМ БНТУ Юрый РАМАНЧЫК. — Думаю, пры агульнай колькасці студэнтаў у 15 тысяч — гэта неблагі паказчык. Мы традыцыйна сфарміравалі вялікую колькасць будаўнічых атрадаў, але былі і новаўвядзенні. Сэрвісныя атрады працавалі падчас прыёмнай кампаніі ў нашым універсітэце і ў адной з буйных гандлёвых сетак, а педагагічныя (у БНТУ ёсць профільны інжынерна-педагагічны факультэт) — у дзіцячых лагерах важатымі і сервіснымі рабочымі.

Галоўнае, да чаго мы імкнёмся, — фарміраваць профільныя атрады, каб студэнты замацоўвалі на практыцы тое, што яны засвойваюць у тэорыі падчас навучання.

Студэнты будаўнічага факультэта працуюць на будоўлях, факультэта транспартных камунікацый — на будаўніцтве дарог і гэтак далей. Звычайна работу ў атрадах залічваюць, як летнюю практыку. Я лічу, для студэнтаў гэта шыкоўная магчымасць — і вопыт атрымаць, і адпачыць, і грошай падзарабіць.

Першы аб'ект, на які мы накіроўваемся, — беларуска-кітайскі індустрыяльны парк «Вялікі камень» пад Смалявічамі, дзе працуе аднайменны атрад. Проста пасярод лесу пракладваюць асфальтаваную дарогу, усталёўваюць ліхтары — усё гэта нагадвае будаўніцтва новых мікрараёнаў у сталіцы. Аднак найбольш важная частка парка — індустрыяльны комплекс. Ужо хутка тут павінна размясціцца вытворчасць буйных кітайскіх кампаній, а пакуль што гудуць экскаватары, ездзяць машыны з бетонам і, вядома, працуюць будатрадаўцы.

— Да работы на аб'екце мы прыступілі 5 ліпеня, — кажа камандзір атрада «Вялікі камень» Яўген ГРУНТОЎ. — Асноўныя віды работ — вязка арматуры і каркасаў, устаноўка і дэмантаж апалубкі, заліўка бетону. Праца не патрабуе высокай кваліфікацыі, але дае вялікі досвед. Усяго ў атрадзе 20 чалавек, у асноўным гэта студэнты будаўнічага факультэта. Жывём мы ў Мінску, але штодзень нас каля станцыі метро «Барысаўскі тракт» забірае аўтобус, на якім прыязджаем сюды. Працоўны дзень — звычайны: восем гадзін плюс абед, у пяць вечара нас зноў адвозяць у Мінск.

— Пра магчымасць летняй работы ў будатрадзе я даведаўся ў штабе працоўных спраў БРСМ нашага ўніверсітэта, там мяне накіравалі сюды, — расказвае баец атрада, студэнт ІІІ курса будаўнічага факультэта БНТУ Андрэй НАЗАРЭВІЧ. — Не буду ўтойваць, у першую чаргу мяне цікавіла магчымасць прайсці практыку. Уражанні самыя добрыя, бо на такіх вялікіх будоўлях ты набіраешся карыснага досведу, які не атрымаеш больш нідзе. Працаваць тут будзем да 5 жніўня. Пасля тыя, хто захоча, могуць застацца надалей.

Яшчэ адзін аб'ект таксама знаходзіцца непадалёку ад Мінска. У Бараўлянах два дзясяткі студэнтаў з будатрада «Маладосць» дапамагаюць узводзіць калектарную станцыю, куды для ачысткі будзе сцякаць дажджавая вада з усяго пасёлка.

Атрад «Ма­ла­досць» уз­во­дзіць ка­лек­тар для ачыст­кі ва­ды ў Ба­раў­ля­нах.

— Увогуле, я ўжо сёмы раз за час навучання прыязджаю ў будатрад, таму можаце не пытацца, ці падабаецца мне гэта, — усміхаецца студэнт V курса будаўнічага факультэта БНТУ Арцём ФЕСЕНКА. — Як так атрымалася? Некалькі разоў ездзіў на будоўлі падчас семестра. Да гэтага працаваў на Беларускай АЭС, будаваў інтэрнаты ў Студэнцкай вёсцы на вуліцы Чурлёніса, дапамагаў узводзіць новы будынак Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Палац Незалежнасці — ужо нават цяжка ўсё прыгадаць. У асноўным займаюся вязкай арматуры і заліўкай бетону, гэта, лічыце, мой «профіль». Цяпер планую адпрацаваць адразу дзве змены, буду тут да канца жніўня.

— Работай студэнтаў БНТУ на нашым аб'екце я абсалютна задаволены, — кажа начальнік будаўнічага ўчастка акцыянернага таварыства «Заслаўебудіндустрыя» Аляксандр НЯМІРСКІ. — Хлопцы ў сваёй большасці талковыя, тэарэтычных ведаў у іх хапае, маюць уяўленне аб будаўнічых працэсах. Застаецца толькі падмацаваць гэта практыкай, чым мы тут і займаемся. Ніякіх праблем з імі ў нас няма. Яны адразу ж уліваюцца ў калектыў, не цураюцца цяжкай працы і ўсё робяць нароўні з іншымі. Студэнты працуюць пад маім кіраўніцтвам штогод, і ніколі ў нас не было непаразуменняў. Некаторыя прыязджаюць другі год запар. Скажу больш — калі б была такая магчымасць, я б узяў іх да нас на работу — маладыя інжынеры заўсёды патрэбны.

Галоўны сталічны аб'ект, дзе працуюць студэнты БНТУ, — трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна.

Іх мы знаходзім непадалёк ад плошчы Францішка Багушэвіча, дзе яны дапамагаюць перакладваць камунікацыі. Дарэчы, тут шчыруюць ужо «транспартнікі», бо гэта праца бліжэй да іх навучальнага профілю.

А ў ста­лі­цы бай­цы з тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та да­па­ма­га­юць бу­да­ваць  трэ­цюю лі­нію мет­ра­па­лі­тэ­на.

— Высокакваліфікаваную работу нам, на жаль, выконваць пакуль нельга, — расказвае камандзір атрада, студэнт ІV курса факультэта транспартных камунікацый Аляксандр ЖАРДЗЕЦКІ. — Таму працуем падсобнымі рабочымі: займаемся пагрузкай і разгрузкай матэрыялаў, выстаўленнем агароджаў, знакаў. Усяго тут знаходзіцца 10 студэнтаў. Графік у нас звычайны — з 8 раніцы да 5 вечара, але часам выпадаюць вячэрнія і нават начныя змены, бо метро будуецца кругласутачна. Наконт грошай нічога сказаць пакуль не магу.

Але нам ужо давалі заробак за адзін дзень, які мы адпрацавалі ў чэрвені, 25 рублёў, — значыць, за месяц павінны атрымаць каля 500.

Хлопцы кажуць, што большая частка студэнтаў факультэта транспартных камунікацый задзейнічана на будаўніцтве трэцяй чаргі МКАД-2, там працуюць амаль 40 байцоў з атрада пад гучнай назвай «Каралі дарог». Яны выконваюць асфальтабетонныя, геадэзічныя і земляныя віды работ. Дарэчы, атрады з БНТУ працуюць не толькі на знакавых аб'ектах сталіцы і Мінскай вобласці, але і на Гродзеншчыне. У тым ліку на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі Беларускай АЭС у Астраўцы.

Пра­віль­на ад­па­чы­ваць — так­са­ма цэ­лая на­ву­ка!

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Запісацца ў «Каралі дарог», або Тэорыя, падмацаваная практыкай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.