Вы тут

«У такім раёне, як Гродзенскі, газета не павінна быць дрэннай»


У творчай «скарбонцы» Гродзенскай рэгіянальнай газеты «Перспектива» ўжо тры «Залатыя Літары» Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Першай былі адзначаны публікацыі на гістарычныя тэмы, другой — ілюстрацыі і фатаграфіі, а сёлета — матэрыялы сацыяльнай тэматыкі. Акрамя таго, газета стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшы інтэрнэт-праект».


Рэ­дак­цый­ны ка­лек­тыў га­зе­ты «Перспектива».

— У такім раёне як Гродзенскі газета не павінна быць дрэннай, — лічыць галоўны рэдактар газеты «Перспектива» Тамара РУДАК.

— Гродзенскі раён вядомы ў краіне, ды і за яе межамі, як адзін з перадавых у аграрнай вытворчасці. І, як відаць, ніводны нумар газеты не абыходзіцца без матэрыялаў па гэтай тэматыцы. А якія прыярытэты бачыце для сябе ў сацыяльнай сферы?

— Тыя, якія будуць адпавядаць інтарэсам людзей. У нашым выпадку — жыхарам Гродзенскага раёна. Пры гэтым мы надаём вялізную ўвагу дасягненням, але адначасова ўзнімаем і існуючыя праблемы. Пішам, што робіцца для людзей, якія адкрываюцца аб'екты, будуюцца дарогі ...

Нядаўна, напрыклад, у аграгарадку Путрышкі вельмі важнай падзеяй адзначылі Год культуры. Адрэстаўраваны (затрачана 20 мільярдаў недэнамінаваных рублёў) і цяпер быццам перажывае другую маладосць будынак Цэнтра культуры, якому ўжо 58 гадоў. А паколькі гэта вельмі важна для мясцовых жыхароў, то важна і для рэгіянальнай газеты. Мы паехалі ў Путрышкі, пагутарылі з людзьмі і падрыхтавалі фотарэпартаж. Такім чынам стараемся адлюстраваць кожную значную падзею, кожны нюанс у жыцці раёна. Па серадах дзве паласы газетнага нумара адводзім пад рубрыку «Падзеі. Факты», дзе падаём навіны самай рознай тэматыкі — і станоўчыя, і праблемныя.

— Якія праблемы ўзнімаеце?

— Літаральна ў апошнім нумары мы надрукавалі артыкул «Школьны шопінг». Пабывалі ў адным з аграгарадкоў і пацікавіліся, што сёння гандаль прапануе сельскім дзеткам. Убачылі, што з канцылярскімі таварамі асаблівых праблем няма, чаго не скажаш пра касцюмы і іншае адзенне — трохі засталося з мінулага года. Спартыўнага абутку ўвогуле не аказалася. Гэтая публікацыя стала падставай для абмеркавання на планёрцы ў старшыні райвыканкама.

Да гонару кіраўніцтва райвыканкама і, пэўна, нашага выдання, практычна ніводны газетны нумар не выходзіць без нейкіх крытычных публікацый. Зразумела, усё павінна быць аргументавана. Як правіла, па той ці іншай тэме мы бяром каментарый у некалькіх спецыялістаў. І калі факты дакладныя, то рэакцыя ўлады на артыкул не прымушае сябе чакаць.

Па сутнасці, улада і газета ў вырашэнні многіх сацыяльных пытанняў працуюць у адным кірунку. Напрыклад, доўгі час была праблема з добраўпарадкаваннем вуліцы Школьнай у Адэльску. Мясцовыя жыхары паскардзіліся старшыні райвыканкама, умяшалася і газета. І пачалі наводзіць парадак. Зараз ужо са станоўчай пазіцыі мы раскажам, што зроблена.

— Адзін з апошніх праектаў газеты — укладыш «Вячэрні Скідзель». Гэта звязана з яго новым статусам як горада-спадарожніка абласнога цэнтра?

— У Гродзенскім раёне афіцыйна няма райцэнтра і фактычна ім з'яўляецца горад Скідзель — самы вялікі населены пункт, дзе пражывае 10,5 тысячы жыхароў. За апошнія гады раённай уладай шмат зроблена, каб надаць яму прыстойны выгляд. А мы, са свайго боку, вырашылі вярнуць гораду газету, якая ў яго, дарэчы, калісьці была. Так і з'явілася ідэя «Вячэрняга Скідзеля», дзе пішам аб горадзе і яго жыхарах, перспектывах развіцця як спадарожніка абласнога цэнтра. Нават размясцілі там свой карпункт, куды людзі могуць прынесці аб'явы, віншаванні, паведаміць нейкую інфармацыю, якая можа стаць падставай для газетнай публікацыі.

— Як газета пазіцыянуе сябе ў інтэрнэце?

— Нашы спецыялісты стварылі, мяркую, някепскі сайт са многімі рубрыкамі, які ў суткі праглядае каля 1 тысячы чалавек. Пры гэтым матэрыялы, якія там змешчаны, часта служаць падставай для цытавання іншымі СМІ. Да таго ж газета прадстаўлена ў шэрагу сацыяльных сетак — там мы маем сваіх чытачоў. Выдатна, што ёсць такія пляцоўкі для палемікі, водгукаў на публікацыі. Хачу толькі пажадаць, каб каментарыі былі карэктнымі, а іх аўтары не апускаліся, як бывае, да хамства.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шлях, акрэслены жыццём

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.