Вы тут

Рашэнне аб тым, які горад Украіны прыме «Еўрабачанне-2017», адкладзена


Рашэнне аб тым, які ўкраінскі горад стане гаспадаром міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017», адкладзена на няпэўны час. Аб гэтым днямі афіцыйна заявіў міністр культуры Украіны Яўген Нішчук, спаслаўшыся на «цяжкасці фінансавага характару», што ўзніклі ў працэсе выбару. Неафіцыйна ж крыніцы, блізкія да аргкамітэта, сцвярджаюць, што Еўрапейскі вяшчальны саюз запатрабаваў больш важкіх гарантый бяспекі ўсіх удзельнікаў будучага мерапрыемства.


Нагадаем, Украіна атрымала права правядзення прэстыжнага міжнароднага шоу пасля сёлетняй перамогі на ім спявачкі Джамалы. У фінальны этап маштабнага тэлепраекта «Бітва гарадоў» за арганізацыю «Еўрабачання-2017» прайшлі тры з шасці гарадоў-прэтэндэнтаў: Кіеў, Адэса і Днепр. Паводле слоў выканаўчага прадзюсара Еўрапейскага вяшчальнага саюза Ёна Ола Санда, па выніках інспекцыі ЕВС кожны з іх атрымаў пэўныя заўвагі і рэкамендацыі, а таксама дадатковы час для паляпшэння сваіх заявак. Такім чынам, адбор працягваецца, а які горад налета прыме некалькі дзясяткаў дэлегацый з розных краін і артыстаў — удзельнікаў шоу, канчаткова стане вядома цягам жніўня.

Між тым у шэрагу краін, якія пацвердзілі свой удзел у конкурсе 2017 года — а такіх ужо больш як 20 — пачаліся ўнутраныя конкурсы сярод аўтараў і выканаўцаў песень. Прынамсі стартавалі нацыянальныя адборы ў Нарвегіі і Швецыі, названы папярэднія даты адбораў Фінляндыі, Швейцарыі і Эстоніі. Беларусь жа на гэты момант яшчэ не пацвердзіла, але і не абвергла ўдзел у «Еўрабачанні-2017».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Выбар горада – гаспадара «Еўрабачання» адкладзены

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.