Вы тут

Неабходна больш актыўна развiваць аграэкатурызм


У час паездкi па Вiцебскай вобласцi на сустрэчах з працоўнымi калектывамi Аляксандр Лукашэнка зрабiў шэраг заяў па актуальных пытаннях жыцця краiны. У прыватнасцi, Прэзiдэнт падзялiўся сваiмi думкамi пра...


...выбарчую кампанiю

Прадстаўнiкi СМI пацiкавiлiся ў кiраўнiка дзяржавы, чаго ён чакае ад кампанii па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, а таксама як ацэньвае дзейнасць парламента. «Аб станоўчым у дзейнасцi нашага парламента я нядаўна гаварыў у Пасланнi беларускаму народу i парламенту. Тады я выказаў удзячнасць дэпутатам, якiя працавалi апошнiя чатыры гады», — нагадаў Прэзiдэнт. Ён таксама выказаў меркаванне, што «найлепшая якасць нашага парламента, што там працуюць прафесiянальна, спакойна, без крыкаў».

Парламент — гэта людзi, якiя павiнны ствараць законы, што прадугледжвае пэўную падрыхтоўку, сплаў ведаў i вопыту, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. «Я ведаю аб гэтым, таму што працаваў там сам на працягу чатырох гадоў», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

На думку Прэзiдэнта, нашы дэпутаты паспяхова працуюць i займаюцца заканатворчай дзейнасцю.

«Паглядзiце, што адбываецца вакол, у iншых краiнах. То бойку ў парламенце пачалi, то мардабоем займаюцца, то палiтызацыя нейкая, то нейкiя алiгархi свае групы пастваралi, нехта за грошы прыйшоў у парламент», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Ён заявiў, што ў Беларусi нiчога такога няма. «Я вам з адказнасцю аб гэтым заяўляю, нiхто за грошы, нiякiя багатыя людзi сваiх дэпутатаў не прапхнуць у парламент. Такога яшчэ не было i, напэўна, не будзе. У гэтым найлепшая якасць i дасягненне нашага парламентарызму наогул i нашага парламента», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

«Наш дэпутацкi корпус вельмi прыблiжаны да свайго выбаршчыка — да тых, хто за iх галасаваў. У гэтым каласальная перавага нашага парламента», — перакананы Прэзiдэнт. Ён прадоўжыў: «Выбарчая кампанiя iдзе спакойна. Скончыўся перыяд вылучэння кандыдатаў, iдзе рэгiстрацыя кандыдатаў у дэпутаты i тое, што ўжо больш як 6 чалавек прэтэндуе на адно дэпутацкае месца, — гэта добры паказчык, я толькi рады. Значыць, канкурэнцыя будзе забяспечана».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што неабходна ў поўнай меры задзейнiчаць патэнцыял тых дэпутатаў, якiя не пройдуць у новы склад парламента, i паабяцаў, што яны ўсе, пры iх жаданнi, будуць працаўладкаваны.

...сiтуацыю вакол БелАЭС

«Сустракаючыся нядаўна з паслом Лiтвы, я яму сказаў наступнае: «Давайце спынiм гэту цягамоцiну, давайце не будзем наступаць адзiн на аднаго: вы будзеце на нас, а мы будзем адбiвацца — па будаўнiцтве атамнай станцыi. Давайце зробiм яе сумесна ў плане таго (у iх сёння дэфiцыт электрычнасцi), што мы будзем па нармальных, прымальных цэнах пастаўляць вам электрычнасць. Мы забiраем сёння людзей, якiя на Iгналiнскай станцыi засталiся без работы (станцыю закрылi). Мы прыцягнем гэтых людзей для работы ў нас. Яны будуць для нас не чужыя людзi. Гэта значыць шмат праблем, давайце будзем разам думаць, як эксплуатаваць гэту станцыю, а не стаяць лоб у лоб i адзiн на аднаго паказваць пальцам», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзiдэнта, спекуляцыя вакол будаўнiцтва БелАЭС — звычайная канкурэнцыя, палiтызацыя (асаблiва напярэдаднi выбараў) i балбатня. «Вось нядаўна на Iгналiнскай станцыi адбыўся пажар. Многiя нават не ведаюць аб гэтым. Чаму? Мы не робiм з гэтага катастрофы. Калi патрэбна дапамога, мы дапаможам. Але яны спраўляюцца самi з гэтым iнцыдэнтам, больш сур'ёзным, чым у нас. Мы не крычым аб гэтым гвалтам», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу, што Беларусь i Лiтва павiнны працаваць над тым, як зрабiць БелАЭС сумеснай станцыяй, каб яна прыносiла карысць абедзвюм дзяржавам.

«Мы да гэтага гатовы, i такiя прапановы я накiраваў кiраўнiцтву Лiтвы», — заявiў беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы таксама заўважыў, што апошнiм часам у сродках масавай iнфармацыi Лiтвы з'яўляюцца разумныя разважаннi спецыялiстаў пра будаўнiцтва атамнай станцыi ў Беларусi. У iх эксперты заяўляюць, што Беларусь больш, чым хто-небудзь, зацiкаўлена ў бяспецы АЭС. Спецыялiсты заклiкаюць краiны да супрацоўнiцтва ў гэтым напрамку. «Калi вы заклапочаны — знайдзiце ў сябе не палiтыка, а групу прафесiяналаў у Лiтве, Латвii, Польшчы i скажыце, што яны хочуць атрымлiваць iнфармацыю для ўсёй Лiтвы, Латвii або Польшчы — мы будзем з iмi працаваць, у нас жа сакрэтаў няма. Нават добра будзе, калi нехта збоку будзе больш пiльна ўглядацца ў будаўнiцтва атамнай станцыi ў нас у Беларусi. Мы ў гэтым вельмi зацiкаўлены», — запэўнiў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявiў, што Беларусь адмовiцца ад корпуса рэактара, якi ўпаў пры будаўнiцтве БелАЭС, нават калi ў яго ёсць хоць самае нязначнае пашкоджанне. «Некаторыя дапiсалiся, i нават расiяне (больш за ўсё расiйскiя сродкi масавай iнфармацыi) — «упаў рэактар на будуемай атамнай станцыi ў Беларусi». Ды прачнiцеся: там нiякага рэактара яшчэ i няма, там ёсць металiчны корпус — «бочка» — таўшчынёй 20 см, у якi будзе змешчаны рэактар, — расказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мне далажылi ранiцай, калi гэты iнцыдэнт адбыўся. Будаўнiкi перамяшчалi яго на складзе, трэнiравалiся паднiмаць. Яго паднялi на мой рост, можа, крыху вышэй, стропы не вытрымалi, i гэта «бочка» адным краем упала на зямлю, з якой яе паднялi».

Прэзiдэнт адзначыў, што яму прадставiлi кадры гэтага iнцыдэнту i ён адразу ж даручыў неадкладна разабрацца са здарэннем. «Нават калi ёсць нязначныя пашкоджаннi або драпiны, мы ад гэтага корпуса павiнны адмовiцца. I расiяне гавораць, што калi беларусы адмовяцца ад гэтага корпуса, то яны прывязуць iншы i ўстановяць. Вось i ўвесь iнцыдэнт», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь як постчарнобыльская рэспублiка перш за ўсё зацiкаўлена ў тым, каб атамная станцыя была бяспечнай. «Я асабiста кантралюю ход будаўнiцтва гэтай станцыi, не гаворачы ўжо аб нейкiх iнцыдэнтах. Калi б там фундамент заклалi i кусок сцяны абвалiўся, напэўна, таксама было б гвалту на ўвесь свет», — дадаў беларускi лiдар.

Паводле слоў Прэзiдэнта, у бяспецы Беларускай АЭС зацiкаўлена i Расiя. «Яна будуе мноства станцый па ўсiм свеце: у Турцыi, Егiпце збiраюцца пабудаваць, у Iране i Кiтаi будуюць, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Не дай бог нешта здарыцца — да iх жа нiхто не прыйдзе i не закажа больш, яны страцяць вялiкi шматмiльярдны сектар сваёй эканомiкi».

...неабходнасць далейшага развiцця аграэкатурызму ў краiне

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што турыстычны бiзнес, у тым лiку аграэкатурызм, неабходна больш актыўна развiваць. Ён прыслухаўся да прапаноў спецыялiстаў у гэтай сферы i сказаў, што варта канкрэтна абмеркаваць гэтыя праблемы. «Уносьце прапановы, можа быць, сапраўды ўсё забюракратызавана i трэба разнявольваць», — дадаў Прэзiдэнт. Пры гэтым ён успомнiў пра той перыяд пачатку прэзiдэнцкай дзейнасцi, калi трэба было яго ўмяшанне, каб спынiць дзяльбу прынадных прыродных куточкаў.

«Тады мною было прынята жорсткае рашэнне — захаваць усё для людзей», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. У вынiку ў краiне былi створаны нацыянальныя паркi, прыроднымi багаццямi якiх могуць любавацца ўсе жыхары краiны. Прэзiдэнт падкрэслiў, што на сучасным этапе развiцця аграэкатурызму неабходна, напэўна, вярнуцца да гэтага пытання i ўважлiва паглядзець, што можна яшчэ зрабiць для развiцця дадзенага кiрунку. Пры гэтым непахiсным застаецца яго патрабаванне — да агульнанароднай прыродных багаццяў павiнны мець доступ усе людзi.

Загаловак у газеце: На карысць людзей

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.