Вы тут

Раім схадзіць


Кінапаказ у мастацкім музеі, арт-вечарына, велапікнік, чарговы канцэрт каля ратушы і балет «Лебядзінае возера» ў 3D – афіша «Звязды» з 5 па 11 жніўня. 


Кінапаказ фільмаў «Дачка Прыпяці» і «Кола часу»

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: 5 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Аўтары фільмаў праз свае творы расказваюць гісторыю беларускага Палесся – аднаго з самых цікавых і загадкавых рэгіёнаў Беларусі, дзе да гэтага часу захоўваюцца старажытныя традыцыі беларускага народа.

Каб адчуць і зразумець гэты край, трэба паслухаць народныя песні, убачыць магічныя абрады, дакрануцца да жыцця народа.

Кінапаказы праходзяць у рамках выставы «Кола часу. Беларуская вёска. 60-90-я гады 20 стагоддзя».  


Арт-вечарына ў музеі

Фота: БЕЛТА

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: 5 жніўня, 19:00

Колькі каштуе: 40 р.

У гэты вечар арганізатары абяцаюць мноства займальных мерапрыемстваў, на якіх вы не проста адпачнеце, але наберацеся ўражанняў на тыдзень наперад!

Так, спачатку вас чакае эксклюзіўная экскурсія па выставе сучаснага мастацтва, пасля якой кожны зможа сам напісаць карціну і, канешне, забраць яе з сабой.

У кошт квітка ўключаны: эксклюзіўная экскурсія па выставе сучаснага мастацтва, удзел у вечарыне, усе неабходныя матэрыялы (акрылавыя фарбы, пэндзлі, палітра, мальберт, прафесійнае палатно 30х40 см), дапамога мастака-вядучага і асістэнта, фотасправаздача.


Велапікнік

Фота: mag.relax.by

Дзе: пірс аквапарка «Лебядзіны» (пр-т Пераможцаў, 120)

Калі: 6 жніўня, 12:00

Колькі каштуе: 12.5 р. – дзеці, 22.5 р. – дарослыя

У гэтым годзе мерапрыемства стане яшчэ больш маштабным.

Зона адпачынку будзе разбіта на сектары: велазону – з квэстамі, рыцарскімі турнірамі і бясплатным пракатам ровараў; зону рэлаксу – з месцамі для загару і адпачынку; водную зону – з катамаранамі, яхтамі, лодкамі; фітнэс-зону. Акрамя гэтага, запланаваны майстар-класы і фестываль фарбаў холі.

Асобна разгорнецца дзіцячая забаўляльная зона з творчымі і музычнымі майстар-класамі, малявальным флэшмобам і дзіцячым велаквэстам.


Класіка ў Ратушы з Velcom

Фота: family.by

Дзе: Мінская гарадская ратуша

Калі: 6 жніўня, 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Музычныя вечары каля ратушы ўжо сталі добрай традыцыяй для адпачынку суботнім вечарам.

У гэты раз нас чакаюць яркія нумары ад музыкантаў-вундэркіндаў, якія выступяць сольна і ў суправаджэнні аркестра, а таксама інтэрактыўны канцэрт, які будзе складацца з п'ес М. Бронэра для слухачоў з аркестрам і інтэрактыўнай п'есы «Вось бы» Я. Падгайца з удзелам гледачоў. 


TheatreHD: «Лебядзінае возера» 3D

Дзе: кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Калі: 10 жніўня, 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

«Лебядзінае возера» – самы знакаміты балет Мэцью Борна, які цалкам змяніў ўяўленне аб класічным танцы. Ад кананічнага спектакля рэжысёр пакінуў толькі імёны некаторых персанажаў і музыку Чайкоўскага.

Спектакль зняты ў 2011 годзе ў лонданскім тэатры Sadler's Wells пры дапамозе тэхналогіі 3D у якасці High Definition з удзелам зорнага складу кампаніі New Adventures.


Выстава «Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Штодзённасць Віленскага двара»

Фота: vk.com

Дзе: музей-запаведнік «Несвіж»

Калі: па 11 верасня з 9:30 да 18:00

Колькі каштуе: 2 р.; школьнікі і студэнты – 1 р.; экскурсія (45 хв.) – 3 р.

Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з тым, як быў уладкаваны побыт уладных людзей у эпоху Гедыміна, Вітаўта, Ягелонаў. Археалагічныя даследаванні, якія праводзіліся на працягу многіх гадоў на тэрыторыі палаца, распавядаюць, як дэкаравалася вялікакняская рэзідэнцыя, як яе абаранялі, чым сілкаваліся яе насельнікі, як быў уладкаваны іх побыт.

Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў – кафля, кухня, узбраенне, гігіена, ювелірныя вырабы і ўпрыгажэнні. Прадстаўленыя матэрыялы археалагічных раскопак суправаджаюцца тэкставымі стэндамі, ілюстрацыямі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.