Вы тут

Турскі хлеб


Адной з першых у Рагачоўскім раёне завяршае жніво Турская сортавыпрабавальная станцыя (вёска Турск), якая спецыялізуецца на вырошчванні элітных айчынных і замежных сартоў збожжавых культур на насенне. Лепшы ўдзельнік сёлетняга жніва гэтага прадпрыемства — механізатар са шматгадовым стажам Уладзімір Савіцкі, а яно — жніво — у яго  дваццатае. На камбайне «Палессе 12» майстар хлебаробскай справы са сваім памочнікам Уладзімірам Кавалёвым намалочвае за дзень па 80-100 тон збожжа. У гонар экіпажа на мехдвары гаспадаркі часта паднімаўся сцяг пераможцаў.

А малады дырэктар Турскай сортавыпрабавальнай станцыі Аляксандр Харытоненка ў час адказнай і гарачай кампаніі ўвогуле заўсёды знаходзіўся на жніўным полі. Хлебаробы станцыі на 450 гектарах сабралі больш як тысячу семсот тон збожжа.


Фота Анатоля Клешчука

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?