Вы тут

Пра самыя цікавыя факты першых Алімпіяд


Гульні ў Бразіліі ўжо стартавалі, прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця, а значыць, алімпійскі агонь запалены і спартсмены гатовыя ўступіць у барацьбу. Спаборніцкая праграма Алімпіяды была адкрыта мужчынскім футбольным турнірам учора і працягнецца ўжо сёння. У суботу самы час «уключацца» ў Гульні і беларускім аматарам спорту, таму што свае выступленні ў Рыа пачынаюць прадстаўнікі нашай краіны.


Пер­шым у скла­дзе бе­ла­рус­кай  ка­ман­ды на старт Гуль­няў вый­шаў  Ан­тон Пры­ле­паў (страль­ба з лу­ка).

Сёння з удзелам беларусаў пройдуць кваліфікацыйныя турніры па акадэмічным веславанні, спартыўнай гімнастыцы, плаванні, боксе, настольным тэнісе, а таксама адбудзецца мужчынская шашэйная групавая гонка. У ноч з суботы на нядзелю ў барацьбу ўступяць беларускія баскетбалісткі. Свой першы матч яны правядуць з саперніцамі з Японіі.

Напярэдадні першых навінаў ад нашай алімпійскай дэлегацыі раскажам пра самыя цікавыя факты старажытных Алімпіяд. Летнія Гульні ў Бразіліі 31-я па ліку, аднак адлік тычыцца толькі сучаснасці і вядзецца з 1896 года. Да гэтага было праведзена каля трохсот старажытных Алімпійскіх гульняў.

* Старажытныя спартсмены спаборнічалі на Алімпіядзе будучы цалкам голымі.

* Удзельнічаць у Алімпіядзе і глядзець яе маглі толькі мужчыны.

* Ужо ў старажытнасці Алімпійскія гульні былі вельмі значнай падзеяй, на час іх правядзення дзяржавы, якія ваявалі, заключалі паміж сабой мір.

Бяс­пе­ку Алім­пі­я­ды ў Бра­зі­ліі за­бяс­печ­ва­юць 85 ты­сяч па­лі­цэй­скіх і вай­скоў­цаў...

* Раней на Гульнях было вельмі мала правілаў. Не было ніякіх вагавых катэгорый і адзінак вымярэння, а таксама не засякаўся час, таму што ў суддзяў тых часоў былі толькі пясочныя гадзіннікі. Перамагаў той, хто быў хутчэйшым або мацнейшым.

* На старажытных Алімпіядах быў такі від барацьбы — панкратыён. Можна сказаць, што гэта былі самыя першыя баі без правілаў. Існавала толькі два законы: нельга было кусацца і выдзіраць саперніку вочы. Калі байцы парушалі гэтыя ўмовы, то суддзі білі іх палкамі. Дарэчы, старажытнагрэчаскі філосаф Платон аднойчы быў пераможцам спаборніцтваў па падобнай барацьбе.

* Першыя сучасныя Алімпійскія гульні былі праведзены ў Грэцыі ў 1896 годзе, прычым спартыўныя дысцыпліны там былі досыць дзіўнымі і недарэчнымі, напрыклад перацягванне каната, штурханне каменя, скачкі з месца ў вышыню і плаванне з перашкодамі. Спартсменам трэба было праплыць пэўную дыстанцыю па рацэ, пераадольваючы пры гэтым бярвёны, якія плаваюць у ёй.

Так адкрываліся 1-я Гульні сучаснасці.

* У першыя 30 гадоў існавання Алімпіяд узнагароды атрымлівалі не толькі спартсмены, але і мастакі, паэты, скульптары, якія ў сваёй творчасці закраналі тэму спорту.

* Залатыя медалі, якія ўручаюцца пераможцам Гульняў, на самай справе ў сваім складзе маюць толькі 1% золата, усё астатняе — гэта серабро альбо іншыя сплавы.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Позірк у гісторыю

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!