Вы тут

Мужчына выратаваў на пажары траіх


Амаль апоўначы капыльскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома ў вёсцы Садавічы. Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца выкліку, аднапавярховы драўляны жылы дом гарэў адкрытым полымем.


Як паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС, да прыезду пажарных сусед праз аконны праём выратаваў гаспадара дома, яго жонку і сына. Мужчына, які знаходзіўся ў гасцях, пры выхадзе з дома атрымаў апёкі. Яго шпіталізавалі. Згодна з папярэднімі звесткамі, напярэдадні пажару выратаваныя і пацярпелы знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У выніку пажару агнём знішчаны дах, жыллё выгарала знутры. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Выратаваў на пажары траіх

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.