Вы тут

Паляваў на в'етнамскіх свінак


Інспектары Магілёўскай міжрайінспекцыі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці двух жыхароў Клімавіч. Адным з іх быў сын мясцовага фермера, другім — яго прыяцель-паляўнічы.


Апошні наладзіў стральбу з карабіна на полі каля вёскі Слабодка, каб здабыць... в'етнамскіх свінак, што пасвіліся там. Некалькі дзясяткаў гэтых жывёл каля месяца таму збеглі з загона фермерскай гаспадаркі, расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. І вось такім незвычайным чынам гаспадары вырашылі «вярнуць сваё». Дзеянні паляўнічага былі расцэнены як незаконныя, паколькі ніякіх дакументаў, якія б дазвалялі яму паляваць на гэтай тэрыторыі, мужчына не меў. Да таго ж землі згаданай гаспадаркі адначасова з'яўляюцца часткай паляўнічых угоддзяў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?