Вы тут

Алімпійскі Рыа вачамі беларускіх спартсменаў


Гэтай ноччу ў Бразіліі далі старт 31-й летняй Алімпіядзе. Вольнага часу ў атлетаў няшмат, але яго спартсмены выкарыстоўваюць актыўна, дзеляцца ў інтэрнэце фотаздымкамі святочнага Рыа-дэ-Жанейра і фантастычнай цырымоніі адкрыцця. Самыя цікавыя з іх для вас адабрала “Звязда”.


Ілья Чаргейка – наша надзея ў кулявой стральбе. У сваім акаунце ў Інстаграм ён даволі часта дзеліцца фотакарткамі з Рыа. Атрымліваецца сапраўдная хроніка. Вось так, напрыклад, выглядае цір, дзе праходзяць спаборніцтвы стралкоў.

Перад самай цырымоніяй адкрыцця Чаргейка зрабіў сэлфі з Анатолем Буяльскім, галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі па баскетболе…

…і сфатаграфаваўся з Сяргеем Мартынавым, алімпійскім чэмпіёнам, трэнерам нашай зборнай па кулявой стральбе.

Веласіпедыстка Алена Амялюсік, якая прыме ўдзел у групавой гонцы, таксама скінула некалькі бразільскіх фотаздымкаў. Тут яна на фоне прыгожага краявіда.

Ну і як жа без каманднага здымка на памяць з велазборнай? Прыглядзіцеся, трэці злева – наш сцяганосец Васіль Кірыенка.

Бразільскія краявіды нашым атлетам яўна спадабаліся. Падобных фота ў іх акаунтах у сацыяльных сетках хапае.

Алена Фурман, наша вяслярка, упершыню на Алімпіядзе, а таму, зразумела, вельмі ўсцешаная.

Вадзім Лялін (таксама вясляр) падзяліўся з сябрамі здымкам на фоне бразільскай вады.

А вось Таццяна Кухта, удзельніца спаборніцтваў па акадэмічным веславанні, скінула фота разам з сяброўкамі па камандзе Юліяй Бічык і легендарнай Кацярынай Карстэн. Дарэчы, для Кацярыны Алімпіяда ў Рыа стане сёмай у спартыўнай кар’еры. Проста фантастыка!

У нашых плыўцоў таксама ўсё ціп-топ. Такую вось пазітыўную фотку ў свой Інстаграм закінуў Мікіта Цмыг.

А Павел Санковіч, яшчэ адзін наш плывец, падзяліўся проста шыкоўнай галівудскай усмешкай.

Тэнісіст Максім Мірны прыляцеў на свае 5-я Гульні і ўжо паспеў абнавіць стужку ў Інстаграм.

У нашых баскетбалістак, судзячы па фота, таксама ўсё ок. Яны публікуюць даволі цікавыя здымкі.

Таццяна Троіна, напрыклад, матэрыялізавала каля сябе сапраўднага Рафаэля Надаля, зорку тэніса з Іспаніі.

Кацярына Сныціна зрабіла разам с Настассяй Верамеенкай сэлфі на фоне славутай фігуры Ісуса-Збавіцеля, вышыня якой 38 метраў.

Алена Леўчанка запосціла некалькі класных камандых кадраў. Акуляры ў дзяўчат – гэта космас!

І напрыканцы нашага агляду – атмасферны фотаздымак Алены са славутай “Мараканы”, арэны, дзе ўначы афіцыйна адкрылі Алімпійскія гульні

Падрыхтаваў Тарас Шчыры

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Так званая «зялёная» энергетыка ў апошнія гады развіваецца ў нашай краіне хуткімі тэмпамі.

Палітыка

Уладзімір Макей: Прыярытэту «эканамічнай дыпламатыі» патрабуе час

Уладзімір Макей: Прыярытэту «эканамічнай дыпламатыі» патрабуе час

Гэтымi днямi дыпламатычная служба Беларусi адзначае векавы юбiлей. 

Культура

Стары замак у Гродне пачалі ўпрыгожваць скульптурна-мастацкімі элементамі

Стары замак у Гродне пачалі ўпрыгожваць скульптурна-мастацкімі элементамі

У хуткім часе на ўязной арцы з'явіцца барэльеф анёла з крыламі.

Грамадства

Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?

Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?

Вучыць пакаленне Z — задача няпростая.