Вы тут

Дзмітрый Шулюк. Рабінавыя радкі. Анонс


Музыка ліецца з дынаміка ўсё хутчэй і хутчэй. Алекс Цёрнэр і Майлз Кэйн прымушаюць паветра ў маім пакоі вагацца і хвалявацца. Сцены робяцца немагчымымі і быццам раствараюцца.


За сценамі поле. Летняе зялёнае пахучае. Гукавыя хвалі незаўважна становяцца цокатам капытоў. Першы і пакуль апошні альбом гурта «The Last Shadow Puppets» («Апошнія лялькі тэатру ценяў») адправіў мяне ва ўспаміны. У дзень, калі дзед упершыню дапамог мне сесці на каня і павёў таго па палявой дарозе.

Салодкія ўспаміны. Cалодкія і вострыя, яркія і адначасова бляклыя. З разраду ўспамінаў, у якіх да канца немагчыма ўпэўніцца. Немагчыма пазбавіцца сумневаў у рэальнасці гэтых імгненняў. Пазбавіцца пытанняў. Можа, гэта быў проста сон? Можа гэта была мара? Ды і запытаць няма ў каго. Дзед нічога не зможа пацвердзіць. Ён ужо колькі гадоў як застаўся ў мінулым. Каня Матыля забрала нейкая хвароба. Дарога зарасла.

Кажуць, сучасная моладзь ні аб чым не думае, ні да чаго не здольная. Часцей нават не кажуць, а крычаць. І ў большасці гэтыя крыкі не маюць пад сабой ніякага фундаменту. Людзям проста здаецца, што яны былі іншымі, што яны хацелі, яны маглі. Але паглядзіш на іх: толькі зарослае поле. Усе тыя сцежкі, вытаптаныя юнацкімі марамі, пазарасталі. Няма іх.

Працяг чытайце ў ліпеньскім нумары "Маладосці".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».