Вы тут

У трэці дзень Алімпіяды беларусы былі блізкія да п'едэстала


Стралок Ілья Чаргейка заняў 6-е месца ў фінальных спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м. Вынік беларуса ў фінале — 121,6 ачка. Ён скончыў барацьбу за медалі пасля пятага выстралу.


— Вядома, поспехам 6-е месца ў фінале назваць не паварочваецца язык, — кажа Ілья. — На вырашальнай стадыі спаборніцтваў заўсёды хочацца выйграць. Але фінал — гэта такая справа, што прадказаць штосьці цяжка.

У кар'еры Чаргейкі гэта ўжо другая Алімпіяда, на Гульнях у Лондане ён таксама выступаў у фінале і стаў сёмым. Сёлета спартсмен заваяваў срэбныя медалі чэмпіянату Еўропы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м у камандным і асабістым першынствах.

Яшчэ адзін беларус, Віталь Бубновіч, на жаль, не змог прабіцца ў фінал. У кваліфікацыі ён паказаў толькі 17-ы вынік (622,9 ачка).

  • У нашай зборнай па цяжкай атлетыцы адбылася замена. Станіслава Чадовіча, які мусіў выступіць у катэгорыі да 62 кг, замяніў цяжкавагавік Аляксей Мжачык. Аб прычынах перастановак не паведамляецца.

Нагадаем, беларускія цяжкаатлеты на Гульнях у Рыа прадстаўлены васьмю спартсменамі, сярод іх чэмпіёны свету — Вадзім Стральцоў (да 94 кг) і Дар'я Навумава (да 75 кг).

Першыя прадстаўнікі нашай краіны выйдуць на памост ужо сёння — у вагавой катэгорыі да 69 кг выступяць Анастасія Міхаленка і Дар'я Пачобут.

  • Вікторыя Паўловіч завяршыла выступленне на алімпійскім турніры па настольным тэнісе. У паядынку трэцяга кваліфікацыйнага раўнда беларуска саступіла 10-й ракетцы свету Чэн І-Чын (кітайскі Тайбэй).

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Крок насустрач

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.