Вы тут

Правільнае харчаванне пры язве


Калі пасля прыёму ежы ўверсе жывата з'яўляецца боль, непакояць пякотка, адрыжка, цяжар, млосць, ваніты, дый нават калі нічога такога няма, а вам за 40, трэба абследаваць страўнік і дванаццаціперсную кішку.


Раптам выявіцца Helіcobacter pylorі (хелікабактар пілары)? Гэтыя бактэрыі выпрацоўваюць шкодныя для слізістай ферменты і таксіны. У выніку можа ўзнікнуць запаленне, а пасля і ўтварэнне язваў, вядомых сваімі цяжкімі ўскладненнямі.

— Не спрабуйце лячыць язвавую хваробу самастойна, — падкрэслівае намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі г. Мінска Крысціна МІХАЛЁНАК-ВАРАНЕЦКАЯ. — Толькі пад наглядам урача неабходна спачатку поўнасцю вынішчыць бактэрыі, а пасля зажывіць дэфект слізістай. Для выдалення Helіcobacter pylorі прымяняюцца прэпараты групы інгібітараў пратоннай помпы — для зніжэння выпрацоўкі салянай кіслаты клеткамі страўніка, а таксама два віды антыбіётыкаў. Пры адсутнасці бактэрыі для падтрымання аптымальнага рН у страўніку і хутчэйшага зажыўлення язваў прапісваюцца толькі інгібітары пратоннай помпы. Не забывайце пры гэтым правільна харчавацца...

  • Не ўжывайце надта халодную і надта гарачую ежу.
  • Абмяжуйце соль.
  • Сачыце за разнастайнасцю (бялкі, тлушчы, вугляводы, мінеральныя солі, вітаміны).
  • Ешце часта, але пакрысе (праз 3-4 гадзіны).
  • Апошні прыём ежы — шклянка малака перад сном.

Рэкамендуецца:

  • хлеб белы пшанічны ўчарашняй выпечкі, сухары, бісквіт, няздобнае пячэнне;
  • супы ненаварыстыя, з крупаў, гародніны, малочныя, супы-пюрэ;
  • малочныя прадукты: малако цэльнае, згушчанае, тварог, нятлустая смятана, нявостры сыр;
  • яйкі ўсмятку, паравыя амлеты;
  • мяса і рыба нятлустыя, адвараныя і на пары (катлеты, суфле, фрыкадэлькі);
  • гародніна вараная;
  • фрукты мяккія, салодкія, вараныя, працёртыя або запечаныя;
  • масла і алеі;
  • ягады, адвар шыпшыны, нямоцны чай, мінеральная вада без газу, кісель, кампот.

Не рэкамендуецца: наварыстыя супы, смажанае, вострае, салёнае, кансерваванае, квашанае і марынаванае, таматы, гарох, фасоля, цытрусавыя, здоба, чорны хлеб, алкаголь, кіслы сок, газіраваная вада.

Святлана БАРЫСЕНКА

Загаловак у газеце: Проста язва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».