Вы тут

Як павысіць прэстыж прафесіі настаўніка?


Калі ў нашых настаўнікаў не будзе годнага статусу і зарплаты, дзяржава страціць лепшыя педагагічныя кадры.


«Пытанне статусу педагагічнага работніка, скажу дакладней — настаўніка, перш за ўсё сярэдняй школы, ужо набыло не проста грамадскае гучанне, а палітычнае. З многіх прычын. На настаўніку заўсёды ляжала цяжкая місія, і ніколі багатымі настаўнікі не былі. Не вельмі багатыя яны і сёння. Але нагрузку на іх, у тым ліку палітычную, мы накладваем велізарную, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вазьміце парламенцкія выбары, нядаўнія прэзідэнцкія выбары: хто складаў аснову палітычнага ядра, якое праводзіла галоўную палітычную кампанію? Настаўнікі, урачы, дзяржаўныя служачыя. І сёння гэтыя катэгорыі грамадзян, якія забяспечваюць стабільнасць у нашай дзяржаве, неабгрунтавана, напэўна, пакрыўджаныя. Але, перш за ўсё, настаўнік».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што далёкі ад папулізму — «проста павысіць зарплату настаўнікам — і кропка». «Я не хачу так ставіць пытанне. Я хачу сказаць па-іншаму: сітуацыя з матэрыяльным забеспячэннем настаўніцтва далей нецярпімая, таму давайце настаўніка нагрузім настолькі, наколькі ён павінен быць загружаны, але будзем плаціць належную зарплату. Мы настаўнікаў не страцім: настаўнікі былі і заўсёды будуць. Але мы вымываем самыя моцныя кадры з сістэмы нашай адукацыі, перш за ўсё са школы. Мы губляем самых лепшых настаўнікаў», — дадаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт рэзюмаваў, што статус настаўніка трэба падымаць. «Перш за ўсё ён залежыць ад самога настаўніка. Таму давайце загружаць настаўніка такім чынам, каб сапраўды яго статус быў высокі. Каб і ў вёсцы, і ў горадзе, асабліва ў вёсцы, настаўнік быў галоўнай дзеючай асобай, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — З іншага боку, і дзяржава павінна падставіць сваё плячо. Гэта дрэнна, калі ўжо сёння настаўнік у добрых, сярэдніх гаспадарках мае палову зарплаты ад заробку механізатара, даяркі. Гэта ненармальна. Таму гэтае пытанне карэннае, цэнтральнае. Як бы мы ад яго ні сыходзілі, як бы мы сябе ні закалыхвалі, што настаўнікі не ставяць перад намі нейкіх матэрыяльных пытанняў, мы дакладна павінны разумець, што для кожнага чалавека гэта важны момант. А для настаўнікаў архіважны, паколькі іх сярэдняя заработная плата ніжэйшая, чым па краіне».

Яшчэ адным важным пытаннем у сістэме адукацыі, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з'яўляецца падрыхтоўка вучняў да школы. «Заўтра дзеці пойдуць у школу. Маё патрабаванне адно, яно зыходзіць ад грамадства: усе дзеці павінны быць у роўных умовах і павінны пайсці ў школу «аднолькава». Яны павінны быць апранутыя, як усе. Ёсць бяднейшыя пласты насельніцтва, ёсць сярэднія, багатыя і гэтак далей, але дзеці ў гэтым не вінаватыя. Яны павінны быць апранутыя і падрыхтаваныя: партфелі, заплечнікі і іншае, што неабходна, ад пластыліну і алоўкаў да адзення, — усё павінна быць аднолькава. Дзе браць грошы, я ўжо дзесяць разоў пра гэта казаў у папярэднія гады», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў, што рэформы ў беларускай сістэме адукацыі не патрэбныя. «Хопіць гэтых рэформаў у адукацыі — трэба ўдасканальваць тое, што ёсць. Трэба даць нармальныя падручнікі, перш за ўсё падручнікі гісторыі ў школы, каб дзеці разумелі, што адбывалася ўчора ў нашай краіне. Погляд у мінулае — гэта погляд у будучыню. Не мне вас вучыць. А мы пачынаем займацца не тымі пытаннямі, якія сёння надзённыя для нашай сістэмы адукацыі», — адзначыў беларускі лідар.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна акуратна ставіцца да Балонскага працэсу. Неабдуманыя рашэнні ў гэтым кірунку проста разбураць старую, нармальную сістэму адукацыі, а на яе месцы нічога не з'явіцца. «Нас ужо заходнікі папярэджваюць: вы адзіныя ў былым сацыялістычным лагеры, не кажучы пра Савецкі Саюз, засталіся, хто не разбурыў сістэму адукацыі, і яна дае вам эфект, не паламайце яе. Асабліва нас папярэджваюць нашы заходнія суседзі — усходнееўрапейскія дзяржавы, якія мелі падобную сістэму адукацыі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту далажылі аб развіцці профільнага навучання ў школах, падрыхтоўцы новых падручнікаў, закрыцці ўстаноў сярэдняй адукацыі і выніках здачы цэнтралізаванага тэсціравання, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з тым, што закрыцця асобных школ не пазбегнуць, аднак падыходзіць да такіх рашэнняў варта ўзважана, пралічваючы кожны крок. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў праверыць, якім чынам распрацоўваюцца заданні да ЦТ: магчыма, гэты кірунак неабходна ўдасканаліць.

На нарадзе было адзначана, што падрабязныя справаздачы аб тым, як скончыўся набор абітурыентаў у ВНУ і як школы гатовы да новага навучальнага года, будуць абмеркаваны ў бліжэйшы час на асобнай нарадзе. На ёй прымуць рашэнне па праблемах, якія сёння існуюць у сістэме адукацыі: ад школы да паслядыпломнай адукацыі. «Сёння задача адна — мы павінны пазначыць гэтыя праблемы і да нарады падрыхтаваць рашэнне або прыняць рашэнне па гэтых праблемах. Вось гэта мяне больш за ўсё хвалюе», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Загаловак у газеце: Хто будзе сеяць разумнае, добрае, вечнае?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».