Вы тут

Яйкі і чырвонае мяса павялічваюць рызыку заўчаснай смерці?


Рэгулярнае спажыванне бялкоў жывёльнага паходжання, якія ўтрымліваюцца, напрыклад, у чырвоным мясе і яйках, небяспечна для людзей, якія вядуць няправільны лад жыцця, якія пакутуюць ад атлусцення або маюць недастатковую вагу.


З-за гэтага яны рызыкуюць памерці раней часу, перадае Thе Tіmеs Індыі. Спецыялісты з Масачусецкага шпіталя прааналізавалі даныя 170 000 чалавек. За час даследавання больш за 36 000 добраахвотнікаў памерла. Амаль 9000 удзельнікаў памерла ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, каля 13 000 — ад раку, прыкладна 14 000 — з іншых прычын. Навукоўцы выявілі, што частае спажыванне хлеба, злакаў, макаронных вырабаў, бабовых і арэхаў (крыніц расліннага бялку) абараняла ад заўчаснай смерці. А вось любыя віды мяса, яйкі і малочныя прадукты павялічвалі яе рызыку. Акрамя таго, павышэнне ўзроўню смяротнасці адзначалася сярод асоб, якія злоўжывалі алкаголем, курылі, і тых, хто вёў маларухомы лад жыцця. Пры здаровым ладзе жыцця сувязь паміж спажываннем жывёльных бялкоў і заўчаснай смерцю знікала.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».