Вы тут

Кітайская кампанія ZTE стала спонсарам футбольнай каманды «Крумкачы»


Як паведамілі ў прэс-службе каманды, кітайскі вытворца тэлекамунікатыўнага абсталявання будзе аказваць камандзе фінансавую падтрымку.


-- Нам будзе прыемна падтрымаць “Крумкачоў”, праект, які хутка развіваецца, -- адзначыў дырэктар ZTE Тан Лухаа. – І спартсмены, і заўзятары гэтай каманды – маладыя, сучасныя жыхары Беларусі, адкрытыя да выкарыстання інавацыйных тэхналогій, і мы спадзяемся, што ў гэтым сэнсе глядзім у адным напрамку з гэтым футбольным клубам.

Антон Шунта, дырэктар “Крумкачоў”, падкрэсліў, што маркетолагі ўжо пачалі актыўную працу па сумесным прасоўванні ідэй.

Нагадаем, што пасля 17 тураў “Крумкачы” займаюць другі радок у Вышэйшай лізе чэмпіянату краіны па футболе.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.