Вы тут

Шукаем беларускамоўнага лагапеда


Лагапедычнае абследаванне, абавязковае для ўсіх будучых першаклашак, можа прынесці нечаканыя вынікі. Асабліва для тых, хто ідзе ўвосень у гімназію, дзе па нейкіх прычынах няма лагапеда. Бацькоў тады папярэджваюць загадзя, што з «лагапедычнымі» дыягназамі дзяцей браць не будуць, бо займацца з імі папросту няма каму. І вось мамы і таты, цалкам упэўненыя, што іх дзіця размаўляе добра і шмат, даведваюцца на прыёме, што... праблемы ёсць. І ўсе яны фіксуюцца ў медычнай картачцы.


«У першы клас дзеці павінны паступаць з чыстым маўленнем», — расказвае настаўнік-лагапед Вольга Ліпская. — Вымаўленне мусіць быць ужо добрым, бо пры гукапарушэнні дзіця будзе мець праблемы з навучаннем: пісьмом, чытаннем. Таму трэба старацца раней усё гэта выпраўляць».

Акрамя парушанага гукавымаўлення, лагапед выяўляе многія маўленчыя хібы: агульнае недаразвіццё мовы, нязвязнасць маўлення, няправільнае выкарыстанне слоў, граматычных формаў, канчаткаў. Але самая цікавая сітуацыя — з гукамі. Не першы раз ужо чула расказы ад мам, што дзіцяці выпраўляюць гучанне «р» з больш цвёрдага на «правільнае мяккае». Тое ж тычылася і шыпячых гукаў.

«Калі рускамоўны лагапед правярае дзяцей, то методыка, усе моўныя матэрыялы ў яго рускамоўныя. Адпаведна, ён хоча пачуць правільнае рускае вымаўленне, — тлумачыць Вольга Ліпская. — Але ў беларускамоўных будова артыкуляцыйнага апарата трошкі іншая: у нашым вымаўленні мышцы не напружваюцца, яны больш расслабленыя і таму выдаюць такое сапраўднае сваё роднае «эр». Гэта норма, а не хібы». Па словах Вольгі, пазней дзеці лёгка вучацца вымаўляюць гэты гук і мякка, і цвёрда. Але пакуль рускую мову яны добра не ведаюць, а гавораць на сваёй роднай, беларускай, канешне, вымаўленне ніяк не можа адпавядаць рускамоўнай норме.

Усё ж бацькоў больш хвалюе, як у такой сітуацыі атрымаць у паліклініцы даведку без якіх-небудзь рэмарак ад лагапеда. Наўрад ці настаўніца або дырэктар пры прыёме дакументаў будзе разбірацца ў нюансах.

Такім чынам, каб даведка была чыстай, шукайце беларускамоўнага лагапеда альбо проста прафесіянала ў сваёй справе. Хаця гэта будзе не такі ўжо просты пошук.

«Ёсць праблемы з метадычнымі матэрыяламі на беларускай мове, база ў нас вельмі слабая, — дзеліцца праблемамі Вольга. — Калі працуеш беларускамоўным лагапедам, мусіш доўга рыхтавацца да заняткаў, шмат чаго перакладаць і прыдумляць усё самастойна. Але яно варта таго, бо працаваць з нашымі дзеткамі чыстае задавальненне і гонар для мяне».

Загаловак у газеце: І звонкае «дзе», і густое «чаго»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».