Вы тут

9 фактаў пра Паўднёвую Карэю


Размясціўшыся на маленькім кавалачку зямлі ў акружэнні трох сусветных «асілкаў» — Кітая, Расіі і Японіі, гэтая цудоўная і незвычайная азіяцкая краіна здолела знайсці свой шлях, вырвацца наперад і атрымаць сусветную вядомасць у многіх галінах.


1. У Паўднёвай Карэі вельмі незвычайны падыход да ўзросту. Лічыцца, што нованароджанае дзіця мае ўзрост 1 год, і яму спаўняецца 2 у наступны Месяцавы Новы год. Ва ўзросце 100 дзён для малога арганізуецца вялікае свята.

2. У лютым 2015 года Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі адмяніў закон, які дзейнічаў больш за 60 гадоў і згодна з якім шлюбная здрада лічылася злачынствам, абвясціўшы, што ён супярэчыць Канстытуцыі.

3. Мужчыны Паўднёвай Карэі проста апантаныя касметыкай. Яны трацяць шмат грошай на касметычныя прадукты, каб палепшыць сваю знешнасць. Краіна з'яўляецца сусветным лідарам у спажыванні прадуктаў па доглядзе за скурай, купляючы ў чатыры разы больш, чым Данія, якая на другім месцы. Тут таксама самы высокі ў свеце працэнт пластычнай хірургіі на чалавека (на другім месцы Бразілія, трэці — Тайланд).

4. Паўднёвая Карэя — сусветны лідар у карыстанні інтэрнэтам. Ім карыстаецца больш за 90% насельніцтва, і хуткасць злучэння тут самая высокая ў свеце.

5. Мясцовыя жыхары дужа вераць у забабоны. Многія з іх адчуваюць страх перад лічбай 4. У шпіталях і грамадскіх будынках чацвёрты амаль заўсёды прапушчаны ў нумарацыі паверхаў. У жылых будынках чацвёрты паверх часам адзначаны ў ліфтах не лічбай 4, а літарай F. Часта прапускаюцца нумары кватэр, якія змяшчаюць больш за адну чацвёрку. Таксама карэйцы вельмі прымхлівыя ў дачыненні да чырвонага колеру: ён у іх традыцыйна сімвалізуе смерць. Яшчэ ў Паўднёвай Карэі шырока распаўсюджанае павер'е, вядомае як «смерць ад вентылятара». Шмат хто верыць, што калі пакінуць вентылятар уключаным на ноч, гэта можа прывесці да смерці чалавека, які пад ім спіць.

6. Паўднёвая Карэя вядомая сваёй спецыфічнай кухняй, якая актыўна выкарыстоўвае морапрадукты, але нямногія ведаюць, што тут збіраюць больш за 90% спажываемых водарасцяў.

7. Культавая песня «Gangnam Style» паўднёвакарэйскага музыкі Psy стала першым відэа на YouTube, якое займела мільярд праглядаў. У лістападзе 2012 года яно заняло першае месца па колькасці праглядаў, набраўшы 2,5 мільярда. «Gangnam Style» азначае багаты стыль жыцця ў сеульскім раёне Гангнам.

8. Нягледзячы на моцныя спрэчкі і крытыку, якія ўзмацніліся ў апошнія гады, у Паўднёвай Карэі па-ранейшаму ўжываюць у ежу мяса сабак. Існуючая больш за дзве тысячы гадоў жорсткая, на думку многіх, традыцыя — яшчэ жывая, але ўсё больш карэйцаў ад яе адмаўляюцца.

9. Таксі ў Паўднёвай Карэі пафарбаваныя паводле ўзроўню сэрвісу. Шэры ці белы колеры — звычайныя машыны, у якіх могуць апынуцца неспрактыкаваныя кіроўцы, чорны колер — раскошныя машыны з вадзіцелямі экстра-класа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».