Першае пасяджэнне абноўленага кабінета міністраў Перу скончылася зарадкай у двары рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт краіны Педра Пабла Кучынскі паабяцаў зрабіць спартыўныя заняткі для міністраў штотыднёвымі, паведамляе The Guardіan.
Кучынскі правёў першае пасяджэнне новага ўрада напярэдадні. Пасля нарады ён і 11 з 19 міністраў выйшлі на двор рэзідэнцыі і каля паўгадзіны рабілі практыкаванні, што выклікала захапленне ў тых гледачоў, якія сабраліся за плотам. У далейшым 77-гадовы кіраўнік дзяржавы, якому падчас перадвыбарнай кампаніі даводзілася неаднаразова адказваць на пытанні пра ўзрост і стан здароўя, паабяцаў праводзіць такія зарадкі кожную сераду. Паводле яго слоў, у краіне, дзе больш за палову насельніцтва мае лішнюю вагу, вельмі важна прапагандаваць здаровы лад жыцця.
Іван КУПАРВАС
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.