Вы тут

Раім схадзіць


Фестываль карэйскай культуры, «свабоднае піяніна» ў Нацыянальным гістарычным музеі і праект-інсталяцыя «Цёмны лес» – афіша «Звязды» з 12 па 18 жніўня.


Фестываль карэйскай культуры

Фота: anhor.uz

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: 13 жніўня, 13:00

Колькі каштуе: бясплатна

Праграма мерапрыемства ўключае два блокі. Першы – традыцыйны: творчы калектыў карэйскай культуры «Арыранг» пакажа гасцям фестывалю танцы з нажамі, веерамі, барабанамі, а таксама навучыцца іграць на адным з традыцыйных барабанаў – чангу.

Другі блок праграмы – сучасны – пачнецца з канцэрта карэйскай поп-музыкі. Яна прадстаўлена ў Беларусі шматлікімі кавер-групамі.

Таксама госці свята змогуць азнаёміцца з каліграфіяй, сфатаграфавацца ў традыцыйным адзенні (ханбок), набыць сувеніры з Паўднёвай Карэі і пакаштаваць карэйскія стравы. 


Выстава «Зямля палеская»

Фота: bobruisk.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) 

Калі: па 29 жніўня з 10:00 да 18:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

28 ліпеня адбылося адкрыццё выставы Мікалая Кузьміча Дубровы «Зямля палеская».

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 20 твораў жывапісу ў жанрах пейзажу, партрэта і тэматычнай карціны з калекцыі аўтара. 


Свабоднае піяніна ў Нацыянальным гістарычным музеі

Фота: eva.ru

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 12)

Калі: па 31 жніўня з 16:00 да 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Нацыянальны гістарычны музей запрашае ўсіх аматараў музыкі да «свабоднага піяніна».

Кожны жадаючы можа прыйсці і сыграць свае любімыя музычныя творы ў адным з залаў музея. У якасці прыемнага бонуса вы і ваш спадарожнік атрымаеце бясплатны ўваход на асноўную экспазіцыю музея.


Выстава «Свой стыль»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» (пл. Кастрычніцкая, 1)

Калі: па 31 жніўня, пн – пт з 11:00 да 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

10 жніўня адбылося адкрыццё выставы аўтарскіх эксклюзіўных трыкатажных мадэляў дызайнера Людмілы Хрол «Свой стыль». 

Праект падрыхтаваны ў межах Рэспубліканскай акцыі «Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года». На выставе прадстаўлены лёгкае адзенне, сумкі, аксэсуары, верхняе адзенне. 


Праект-інсталяцыя «Цёмны лес»

Фота: minsknews.by

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

Калі: па 3 верасня

Колькі каштуе: удакладняць у кассе

Чалавек і прырода сталі аб'ектам даследавання французскага дызайнера беларускага паходжання Піліпа Заслонава.

"Прырода нячутна адыходзіць ад нас... Гэта сумнае шмат у чым акалічнасць стала адной з галоўных матывацый праекта, - распавёў Піліп Заслонаў. - Мне захацелася пагрузіць гараджаніна ў асаблівую рэальнасць, якую стварылі неапрацаваныя дошкі. Глядач павінен адчуць сваю аддаленасць, адасобленасць ад прыроды. Магчыма, тады сувязь прыроды і чалавека будзе патроху аднаўляцца".

«Цёмны лес» – гэта цёмны пакой, прастора якой запоўнена дошкамі, на якія ідзе праекцыя аўтарскага відэа. Атмасферу стварае і музыка, напісаная самім аўтарам.


Выстава «Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Штодзённасць Віленскага двара»

Фота: vk.com

Дзе: музей-запаведнік «Несвіж»

Калі: па 11 верасня з 9:30 да 18:00

Колькі каштуе: 2 р.; школьнікі і студэнты – 1 р.; экскурсія (45 хв.) – 3 р.

Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з тым, як быў уладкаваны побыт уладных людзей у эпоху Гедыміна, Вітаўта, Ягелонаў. Археалагічныя даследаванні, якія праводзіліся на працягу многіх гадоў на тэрыторыі палаца, распавядаюць, як дэкаравалася вялікакняская рэзідэнцыя, як яе абаранялі, чым сілкаваліся яе насельнікі, як быў уладкаваны іх побыт.

Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў – кафля, кухня, узбраенне, гігіена, ювелірныя вырабы і ўпрыгажэнні. Прадстаўленыя матэрыялы археалагічных раскопак суправаджаюцца тэкставымі стэндамі, ілюстрацыямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?