Вы тут

У Брытаніі часцей за ўсё кусаюцца лабрадоры


Брытанскія даследчыкі вызначылі пароду сабак, прадстаўнікі якой часцей за ўсё нападаюць на людзей. Больш за ўсё іскаў аб кампенсацыі асабістага ўрону пасля нападу жывёл у краіне было пададзена з-за лабрадораў.


Даследаванне правялі эксперты кампаніі Anіmal Frіends, якая займаецца страхаваннем жывёл. Высветлілася, што лабрадоры, якіх называюць лепшымі сябрамі дзяцей, апынуліся заклятымі ворагамі паштальёнаў — амаль у траціны інцыдэнтаў удзельнічалі кур'еры і супрацоўнікі пошты. Мужчын лабрадоры кусалі значна часцей, чым жанчын. За 2015 год толькі Каралеўская паштовая служба зафіксавала 2,6 тысячы выпадкаў нападаў на сваіх супрацоўнікаў.

На думку спецыяліста па псіхалогіі жывёл Роджэра Магфорда, сабакі нападаюць на незнаёмцаў, што прыходзяць у дом, успрымаючы іх як пагрозу сваёй «зграі» — сям'і. Летам атакі пачашчаюцца на дзесяць працэнтаў, калі дзеці і свойскія жывёлы праводзяць шмат часу ў садзе. Магфорд раіць паштарам заводзіць сяброўства з мясцовымі сабакамі і «падкупляць» іх пачастункам. На яго думку, сабакі запамінаюць людзей і не будуць кусаць таго, хто добра да іх ставіцца. Акрамя лабрадораў, на людзей часцей за ўсё нападаюць нямецкія аўчаркі, стафардшырскія бультэр'еры і бордар-колі

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.