Вы тут

Прагноз росту ВУП налета складае 1,5%


Гэтую лічбу агучыў намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, якое адбылося ў пятніцу. Ён жа падрабязна расказаў аб складніках росту.


— Галоўная задача прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2017 год — выхад на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту, — паведаміў Дзмітрый Крутой. — Мы разлічваем, што тыя захады, якія сёлета распрацоўваюцца і прымаюцца, дадуць аддачу налета. Ужо распрацавана і структура прыросту валавога ўнутранага прадукту. Палову яго мусіць забяспечыць наша традыцыйная прамысловасць. Мы прааналізавалі вытворчыя праграмы буйных прадпрыемстваў. Усё рэальна, ніякай «манілаўшчыны» ў іх няма. Інвестыцыйныя праекты, якія былі заяўлены дзяржаўнымі органамі, канцэрнамі і прыватным бізнесам, мусяць забяспечыць прырост ВУП на 0,6%. Да таго ж урад працуе над тым, каб задзейнічаць патэнцыял кітайскіх крэдытных ліній. Рэшту прыросту — 0,15% — мусяць забяспечыць 74 важнейшыя праекты інавацыйнай эканомікі.

Прырост ВУП адлюструецца і на росце даходаў. Прагназуецца, што ў 2017-м намінальны заробак павялічыцца на 11,8%, а рэальны — на паўтара працэнта.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.