21 Верасень, пятніца

Вы тут

Корпус рэактара заменяць


Расійская карпарацыя «Расатам» згадзілася замяніць корпус рэактара першага энергаблока на Беларускай АЭС. Такое рашэнне было прынята пасля звароту беларускага Міністэрства энергетыкі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу карпарацыі.


«Мы выканаем гэта патрабаванне заказчыка, яно было для нас чаканым, — цытуе прэс-службу кампаніі інфармагенцтва. — Мы ўжо заяўлялі, што паставімся да такога рашэння з павагай, разумеючы, з якой прычыны яно можа быць прынята, бо грамадская прымальнасць атамнай энергетыкі — не менш важны прыярытэт, чым яе бяспека. Будзем абмяркоўваць з заказчыкам дэталі, звязаныя з яго рэалізацыяй».

Нагадаем, раней некаторыя СМІ паведамлялі пра інцыдэнт, які быццам бы пашкодзіў корпус ядзернага рэактара. «Расатам» абверг гэту інфармацыю, зазначыўшы, што незапланаванае дакрананне корпуса да зямлі на невялікай хуткасці пры перамяшчэнні сапраўды мела месца, але ўсе праверкі і тэсты не выявілі пашкоджанняў. Тым не менш падчас рабочай паездкі ў Цюменскую вобласць Расіі міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык паведаміў, што міжведамасная камісія па будаўніцтве БелАЭС прыняла рашэнне аб замене корпуса рэактара першага энергаблока.

Пакуль не ўдалося атрымаць інфармацыю пра магчымыя пераносы тэрмінаў здачы аб'екта і павелічэнне фінансавых выдаткаў. У сваіх ранейшых каментарыях першы намеснік генеральнага дырэктара «Расатама» Аляксандр Локшын паведамляў, што ў выпадку, калі беларускі бок папросіць аб замене корпуса, на яго месцы будзе ўсталяваны корпус, які рыхтаваўся для другога энергаблока, што прывядзе да «некаторага зруху графіка завяршэння будоўлі энергаблока».

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!