Вы тут

Беларус Вадзім Стральцоў стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды


Беларус Вадзім Стральцоў заняў другое месца ў турніры па цяжкай атлетыцы. У катэгорыі да 94 кг спартсмен змог паказаць вынік 395 кг (175 + 220 кг).


Фота: by.tribuna.com

Адзін з вядучых атлетаў беларускай каманды ў першым практыкаванні, рыўку, выканаў толькі адну заліковую спробу - першую на 175 кг. Два наступныя выхады на памост сталі няўдалымі. Сітуацыя паўтарылася і ў другім практыкаванні. Займаючы пасля рыўка толькі чацвёртае месца, Вадзім Стральцоў у штуршку пачаў з вагі ў 220 кг. Штанга яму скарылася, але далей дзве спробы на 230 кг, што прыводзілі беларуса на першае месца, апынуліся няўдалымі. У выніку сярэбраны медаль.

Пераможцам у катэгорыі да 94 кг стаў Сохраб Марадзі з Ірана - 403 кг. Бронзавым прызёрам Гульняў стаў літоўскі атлет Аурімас Дзідзбаліс - 392 кг.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.