Вы тут

Большасць моладзі лічыць галасаванне сваім абавязкам


Да такой высновы прыйшлі спецыялісты сацыялагічнай службы БРСМ. Даследаванне праводзілася да 12 жніўня і паказала, што сучасная моладзь цікавіцца палітыкай.


— Гэта сведчыць пра тое, што маладыя грамадзяне Беларусі бачаць свой голас як адзін з патрэбных краіне, — каментуе лічбы каардынатар работы ў інтэрнэт-прасторы і па сацыяльных даследаваннях БРСМ Алеся ВІННІК. — Мы таксама праводзілі даследаванні па палітычных партыях, якіх у нашай краіне 15 афіцыйна зарэгістраваных. Яны не вельмі актыўныя, таму нельга асацыяваць моладзь з той ці іншай палітычнай суполкай. Зацікаўленасць маладых людзей кожнай з іх даволі малая. Аднак некаторыя партыі застаюцца на слыху: большасць апытаных дакладна ведаюць пра Камуністычную партыю Беларусі і пра Ліберальна-дэмакратычную. Але літаральна толькі 2-3 чалавекі ўспомнілі іншыя палітычныя аб'яднанні. Пры гэтым 94,1% апытаных сказалі, што не з'яўляюцца членам ні адной партыі... Яшчэ падобнае сацыялагічнае даследаванне па грамадскіх аб'яднаннях з прыцягненнем больш шырокага ўзроставага дыяпазону паказала: практычна ўсе апытаныя ўваходзілі ў тую ці іншую грамадскую арганізацыю. Гэта сведчыць пра тое, што дзейнасць арганізацый больш адпавядае мэтам людзей. Ва ўваходзе ў палітычныя партыі альбо не бачаць сэнсу, альбо не падзяляюць іх мэтаў і задач.

Вынікі даследаванняў у выглядзе інфаграфікі з'яўляюцца ў афіцыйных групах БРСМ у сацыяльных сетках. Кожны тыдзень праводзяцца інтэрнэт-апытанні. У Саюза моладзі каля 500 суполак ва «УКантакце», каля 100 блогаў у «Твітары» і столькі ж у «Фэйсбуку». Зараз развіваецца іх прысутнасць у «Інстаграме» і новых сацыяльных сетках.

— Важна данесці правільную інфармацыю пра выбары да моладзі, якая падпісана на гэтыя групы, праглядае стужку, пастаянна перапісваецца, — працягвае Алеся Віннік. — Для нас задача, у першую чаргу, стаіць у тым, каб юнакі і дзяўчаты прыйшлі на выбары. Мы праводзім шэраг інтэрнэт-акцый. Найперш гэта інфармаванне праз сацыяльныя сеткі з хэштэгам #выборы2016 #Беларусь. Яшчэ мы праводзім акцыі, якія дазваляюць расказаць пра сацыяльна-эканамічныя дасягненні Беларусі за перыяд працы парламента гэтага склікання. Праект мы сімвалічна назвалі «Яскравая Беларусь». Кожны ахвотны можа з выкарыстаннем хэштэга выкласці фатаграфію, дзе ён насупраць знакавага аб'екта або прадпрыемства ў сваім горадзе, якім ён сапраўды ганарыцца. Размясціць здымак можна з подпісам, альбо цяпер маладыя людзі цікава фатаграфуюцца з плакатамі: надпіс ці малюнак можна зрабіць на аркушы А4, каб не тлумачыць інфармацыю ў каментарыі.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by 

Загаловак у газеце: Cучасная моладзь цікавіцца палітыкай

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.