Вы тут

Лета вернецца на выхадных


А да пятніцы абавязковымі атрыбутамі для выхаду на вуліцу стануць куртка і парасон. Атмасферныя франты будуць прыносіць з паўночнага захаду халаднаватае даждлівае надвор'е. Пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.


Сёння на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Слупкі тэрмометраў пакажуць у разгар дня ўсяго 14-19 градусаў цяпла, і толькі па поўдні чакаецца да плюс 22.

У сераду і чацвер удзень пацяплее прыкладна на 1-2 градусы. А вось ночы чакаюцца ўжо халаднаватыя — усяго ад 6 да 13 цяпла. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца па-ранейшаму на большай частцы краіны.

Па папярэдніх разліках, з пятніцы ў Беларусь вернецца лета. Атмасферны ціск падрасце, а дажджоў стане прыкметна менш. Услед за гэтым пацяплее і ўдзень: сіноптыкі прагназуюць ад плюс 20 па поўначы да плюс 29 на поўдні. На выхадных слупок тэрмометра ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях пяройдзе 30-градусную адзнаку.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».