На раніцу 15 жніўня хлебаробы Гродзеншчыны намалацілі 1 028 341 тону збожжа, убраўшы 79% плошчаў.
Згодна з інфармацыяй абласнога ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, 25 гаспадарак (у тым ліку 7 у Слонімскім раёне, 6 — у Гродзенскім) жніво завяршылі, а многія набліжаюцца да фінішу. Па ўраджайнасці традыцыйна лідзіруе Гродзенскі раён — 60,4 цэнтнера з гектара. На Бераставіччыне на круг намалочваюць у сярэднім 51,1, у Карэліцкім раёне — 47,7 цэнтнера з гектара. Сярод гаспадарак самая ўраджайная ніва ў СВК імя В.І. Крамко Гродзенскага раёна — 93,1 цэнтнера з гектара. У сельскагаспадарчых кааператывах «Прагрэс-Верцялішкі» і «Свіслач» гэтага ж раёна ўраджайнасць складае адпаведна 83,6 і 79,5 цэнтнера з гектара. Больш за 60 цэнтнераў збожжа з гектара намалочваюць яшчэ ў дзесяці гаспадарках вобласці.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.