Вы тут

Пан Гі Мун хоча бачыць сваім пераемнікам жанчыну


Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Мун заявіў, што хоча бачыць сваім пераемнікам на гэтай пасадзе жанчыну, паведамляюць інфармагенцтвы.


Ён звярнуў увагу, што выбітныя і заслужаныя жанчыны сёння ўзначальваюць урады шматлікіх краін, кіруюць буйнымі кампаніямі і арганізацыямі, з'яўляюцца лідарамі ў многіх сферах. На яго думку, ААН у гэтым плане не павінна быць выключэннем, і арганізацыю цалкам можа ўзначаліць жанчына. Канкрэтных імёнаў Пан Гі Мун не назваў.

Пост генеральнага сакратара ААН стане вакантным 1 студзеня 2017 года. На яго прэтэндуюць 11 чалавек, у тым ліку 5 жанчын.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.