У канферэнц-зале Выдавецкага дома «Звязда» прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Грамадскага аб'яднання «Залатая кніга Санкт-Пецярбурга».
Праект, які ўжо не першы год рэалізуецца ініцыятыўнай групай Камісіі па культуры Грамадскай палаты пры прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Санкт-Пецярбургу, носіць выключна важкі характар у плане патрыятычнага выхавання. Шмат значыць работа па фарміраванні старонак «Залатой кнігі...» і ў фармаце беларуска-расійскіх зносін па захаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Пра гэта і гаварылі ўдзельнікі сустрэчы — заснавальнік дабрачыннага фонда імя героя-танкіста Зіновія Калабанава Васілій Моніч, старшыня Грамадскага аб'яднання «Залатая кніга Санкт-Пецярбурга» Сяргей Грыгор'еў, дырэктар гімназіі №209 «Паўлаўская гімназія» Санкт-Пецярбурга Дзмітрый Яфімаў, дырэктар гімназіі №61 Санкт-Пецярбурга Таццяна Казеева. Дарэчы, легендарны Зіновій Калабанаў, лёс якога ў апошнія дзесяцігоддзі жыцця быў звязаны з Мінскам, Беларуссю, — адзін з персанажаў «Залатой кнігі Санкт-Пецярбурга». Свой подзвіг танкіст здзейсніў каля Гатчына.
Несумненна, героямі творчага і асветніцкага праекта маглі б стаць пісьменнік-франтавік Аркадзь Пінчук (ён нарадзіўся ў Беларусі і шмат гадоў быў карэспандэнтам «Красной звезды» па Ленінградскай ваеннай акрузе), мастак-франтавік, аўтар карціны «Генерал Даватар» Яўсей Маісеенка (нарадзіўся на Гомельшчыне, ва Уваравічах), ваенны фотакарэспандэнт Мікалай Хандогін (нарадзіўся на Віцебшчыне, служыў у франтавой газеце «На страже Родины») і шмат хто яшчэ.
«Блакадная кніга», якую напісалі санкт-пецярбургскі і мінскі літаратары, у многім з'явілася на свет дзякуючы неабыякавасці і грамадзянскай пазіцыі беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Чаму б і яму не стаць героем «Залатой кнігі...»?
Мэты героіка-патрыятычнага творчага праекта — фарміраванне ў шырокай грамадскасці высокіх маральных арыенціраў і маральных каштоўнасцяў.
Сяргей ШЫЧКО
Спыталі пра гэта ва ўрача-касметолага.
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Цялец. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.