Вы тут

У Магілёўскай вобласці прайшла акцыя БРСМ "Дзень дабра"


У Магілёўскай вобласці прайшоў Дзень дабра, арганізатарам якога выступіла абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» арганізоўвалі ў розных кутках Магілёўшчыны працоўныя і экалагічныя акцыі, дапамагалі ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведвалі дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і шматдзетныя сем. Акрамя таго, у гэты дзень у гандлёвых цэнтрах ЦУМ і «Прэстан» Магілёва, а таксама ў раённых цэнтрах валанцёры арганізавалі збор школьных прылад, спартыўнага інвентару для дзяцей з маламаёмных сем'яў.


Завяршыўся Дзень дабра Рэспубліканскім дабрачынным марафонам «Усе фарбы жыцця для цябе» з удзелам валанцёраў «Добрае Сэрца»: фіналіста нацыянальнага адборачнага тура «Еўрабачанне-2016» гурта «Nanі», маладых выканаўцаў — Аляксандры Няхай, Эліны Матарас, Улада Лужынскага, Ангеліны Піпер, Іны Гаўрылюк, Ягора Тамелы, а таксама маладзёжных і дзіцячых творчых калектываў Магілёўшчыны.

У гэты дзень аб'ектам асаблівага клопату валанцёраў сталі выхаванцы Цэнтра карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі з пасёлка Глуск — 19 дзяцей-сірот ва ўзросце ад аднаго да 15 гадоў, малыя з няпоўных і апякунскіх сем'яў з такімі захворваннямі, як сіндром Даўна, дзіцячы цэрэбральны параліч, аўтызм, разумовая адсталасць і фізічная недастатковасць рознай ступені, затрымка псіхаматорнага развіцця.

Усе атрыманыя падчас дабрачыннага марафону сродкі — амаль 20 мільёнаў рублёў старымі — будуць накіраваны на набыццё неабходнага спартыўнага абсталявання і абсталявання для сэнсарнага пакоя (масажоры, трэнажоры, цацкі для развіцця дробнай маторыкі, развіццёвыя дыдактычныя дапаможнікі, фітболы і г.д.) гэтай сацыяльнай установы.

Даведка. У Магілёўскай вобласці дзейнічае больш за 283 валанцёрскія атрады агульнай колькасцю 3597 добраахвотнікаў. У 2016 годзе ў рамках праекта «Аднаўленне святынь Беларусі» ў Магілёўскай вобласці было добраўпарадкавана больш за 30 культавых аб'ектаў, на якіх былі задзейнічаны 64 валанцёрскія атрады агульнай колькасцю 460 чалавек.

Мерапрыемствы дабрачыннага марафону «Усе фарбы жыцця для цябе» сёлета адбыліся 13 мая ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці, 4 чэрвеня — у Мінску.

Загаловак у газеце: Гэты дзень аб'яднаў неабыякавых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.