Вы тут

Працаўладкавацца выпускнікам дапамагае праграма «Маладзёжная практыка»


«На вучнёўскія рабочыя месцы, створаныя наймальнікамі па праграме «Маладзёжная практыка», у студзені—чэрвені бягучага года працаўладкаваны 332 беспрацоўныя выпускнікі», — паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Гадавое заданне ў цэлым па краіне выканана на 61,5 працэнта. Большасць «практыкантаў» асвойваюць рабочыя прафесіі.


На «Маладзёжную практыку» накіроўваюць беспрацоўных выпускнікоў устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама беспрацоўных, якія прайшлі навучанне па накіраванні службы занятасці. Праграма нацэлена на набыццё маладымі людзьмі прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў практычнай працы на вытворчасці, якія павышаюць іх канкурэнтаздольнасць на рынку працы. У якасці стымулу наймальнікам, якія даюць вучнёўскія рабочыя месцы для «практыкантаў», часткова кампенсуюць затраты на аплату іх працы. Так, са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва кампенсуюць расходы па зарплаце работніка ў перыяд праходжання «Маладзёжнай практыкі» ў памеры мінімальнай заработнай платы і абавязковых страхавых узносаў.

Адна з навацый закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь» «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», які ўступае ў сілу з 23 кастрычніка гэтага года — пашырэнне кола «практыкантаў». У гэтай праграме змогуць удзельнічаць жанчыны-маці, якія працяглы час не працавалі ў сувязі з доглядам дзіцяці да 3 гадоў. Дзяржаўнай праграмай аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016—2020 гады прадугледжваецца, што ў бягучым пяцігоддзі па праграме «Маладзёжная практыка» будуць працаўладкаваны як мінімум 2 590 чалавек, у тым ліку ў 2016 і 2017 гадах — па 540 чалавек.

Нагадаем, што «Маладзёжная практыка» арганізуецца на вучнёўскіх рабочых месцах, якія ствараюцца прадпрыемствамі незалежна ад формаў уласнасці, за выключэннем бюджэтных. Перавагу маюць наймальнікі, якія забяспечваюць далейшае працаўладкаванне моладзі на пастаянныя рабочыя месцы. З беспрацоўнымі, накіраванымі службай занятасці на вучнёўскае працоўнае месца, наймальнік заключае тэрміновы дагавор да шасці месяцаў, складае і ўзгадняе індывідуальны навучальны план. Асаблівая ўвага надаецца замацаванню працоўных рэсурсаў на вёсцы, у малых гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. З гэтай мэтай тэрмін праходжання «Маладзёжнай практыкі» павялічаны да 1 года для беспрацоўных жыхароў сельскай мясцовасці і малых гарадоў (у мінулым годзе такіх «практыкантаў» налічвалася адпаведна 70 і 111 чалавек). А ўсяго летась на «Маладзёжную практыку» былі ўладкаваны амаль 600 беспрацоўных выпускнікоў, у 2014 годзе — 767.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад вучнёўскага месца да пастаяннага

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.