Вы тут

Рэспубліканскі банк ДНК чалавека абвешчаны нацыянальным здабыткам


Унікальны навуковы аб'ект — Рэспубліканскі банк ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў абвешчаны нацыянальным здабыткам. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Савета Міністраў.


Адказнасць за яго захаванне і забеспячэнне належнага функцыянавання ўскладзена на Нацыянальную акадэмію навук.

Па стане на 1 чэрвеня рэспубліканскі банк налічваў 9 608 узораў ДНК чалавек, жывёл, раслін і мікраарганізмаў.

Банк ДНК раслін і жывёл можа спатрэбіцца для аховы рэдкіх відаў і захавання біялагічнай разнастайнасці. Банк ДНК чалавека дазваляе спецыялістам вывучаць фундаментальныя праблемы генетыкі чалавека, улічваць індывідуальныя генетычныя асаблівасці спартсменаў для дасягнення імі высокіх спартыўных вынікаў, вывучаць індывідуальную адчувальнасць да лекавых прэпаратаў, а таксама садзейнічаць вырашэнню пытанняў у галіне крыміналістыкі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Элітны банк

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.