Вы тут

Суд часова пазбавіў жыхарку Ізраіля права весці гутаркі з яе мужам


У Хайфе ў Ізраілі рэлігійны суд часова пазбавіў мясцовую жыхарку права весці гутаркі з яе мужам. Гэта адбылося пасля таго, як жанчына пабіла свайго спадарожніка жыцця з-за... курыцы, піша NEWSru Іsrael.


Сямейны канфлікт стаў падставай для разгляду ў равінскім судзе, куды звярнуўся збіты галава сямейства. Ён прасіў духоўных настаўнікаў выдаць распараджэнне аб выдаленні з дому яго жонкі. Заяўнік указаў, што жонка збіла яго падчас прыступу гневу. Жанчына была незадаволеная тым, што мужчына дакрануўся да «яе курыцы» ў маразілцы і размарозіў яе. Суддзі пастанавілі, што муж і жонка працягнуць жыць у адной кватэры, аднак забаранілі жанчыне ўступаць у размовы з мужам на працягу двух тыдняў, каб не ўчыняць новыя звады. Вядома, што муж і жонка некаторы час таму пачалі працэдуру разводу, аднак пры гэтым яны працягваюць жыць пад адным дахам.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Гэта была мая курыца!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.