Вы тут

Засталося ўбраць ураджай з 10% пасяўных плошчаў


Па аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у Беларусі на 18 жніўня ўбрана больш за 6,4 млн тон збожжа. Пры гэтым сярэдняя ўраджайнасць дасягнула 34,1 ц/га.


Завяршаюць уборку гаспадаркі Мінскай вобласці, дзе ўбрана 1,68 млн тонаў збожжа з 95% плошчаў. Намалот збожжа ў Брэсцкай вобласці склаў больш за 1,15 млн тон. На Гродзеншчыне і Гомельшчыне сабрана 1059 і 1052,3 тысячы тон адпаведна. Менш за мільён сабралі гаспадаркі Магілёўскай вобласці — там намалот збожжа склаў 898,8 тысячы тон. У Віцебскай вобласці зерне ўбрана яшчэ толькі з 59,3% пасяўных плошчаў, а агульны намалот збожжавых і зернебабовых культур склаў 572,4 тысячы тон.

Варта адзначыць, што ўсе камбайнеры-тысячнікі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці вядуць жніво без памочнікаў. Так, па інфармацыі абкама прафсаюза работнікаў АПК, 9 камбайнераў Талачынскага раёна ўжо пераўзышлі тысячны рубеж па зборы збожжа. Ураджайнасць збожжавых культур на палях Талачынскага кансервавага завода складае 39 ц/га пры сярэдняй па раёне 29,1 ц/га. Хлебаробы прадпрыемства ўжо ўбралі больш за 90% плошчаў. У цэлым у рэгіёне тысячны намалот пераўзышлі больш за 30 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў. Вынік у 2 тысячы тон пакуль мае толькі адзін «дуэт» старшага камбайнера Мікалая Захаранкі і камбайнера Сяргея Каткоўскага з СВК «Ларынаўка» Аршанскага раёна. У гэтай гаспадарцы жніво ўжо завершана.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?