Вы тут

Пажарны апавяшчальнік выратаваў сям'ю з шасці чалавек


Раніцай ад жыхара аграгарадка Падароск Ваўкавыскага раёна ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары. І ўжо праз пару хвілін першыя разлікі былі на месцы здарэння — гарэла маёмасць у драўляным доме.


Як расказалі самі гаспадары, іх разбудзіў гук пажарнага апавяшчальніка. Мужчына прыадчыніў дзверы з жылога пакоя і ўбачыў клубы дыму. Выйсці праз дзверы было ўжо немагчыма. Тады ён адчыніў акно, дапамог выбрацца на вуліцу жонцы, а затым перадаў ёй дзяцей — шасцігадовую дзяўчынку і трох хлопчыкаў 2008, 2013 і 2016 гадоў нараджэння. Пасля чаго і сам пакінуў дом.

25-гадовы гаспадар паведаміў, што сам устанавіў у спальні і дзіцячым пакоі два пажарныя апавяшчальнікі. Як аказалася, недарма — прыбор своечасова папярэдзіў сям'ю аб небяспецы і, па сутнасці, яе выратаваў.

Верагодна, пажар здарыўся з-за самаробнага катла. Агонь знішчыў маёмасць у пакоі, пашкодзіў бытавую тэхніку, мэблю і сцены. Жыць у доме пакуль немагчыма і сям'я будзе часова пражываць у маці гаспадыні.


У тэму

Згодна з інфармацыяй прэс-сакратара Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталлі ЖЫВАЛЕЎСКАЙ, з 2002 года ў краіне дзякуючы пажарным апавяшчальнікам выратаваліся каля дзвюх тысяч чалавек. Толькі за мінулы год гэтым прыборам абавязаны жыццём 23 жыхары Гродзеншчыны (у тым ліку двое дзяцей), сёлета — ужо 12.

Бяда часцей за ўсё прыходзіць у начны час, калі людзі спяць і сітуацыя ў доме практычна не кантралюецца. Пажар небяспечны, перш за ўсё, высокай тэмпературай і моцным задымленнем. У сне чалавек удыхае дым, які ўтрымлівае шмат таксічных рэчываў, і літаральна на працягу некалькіх хвілін гэта можа прывесці да смерці. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік своечасова выявіць узгаранне і, адпаведна, дапаможа выратаваць людзей і пазбегнуць матэрыяльных страт.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@ zvіazda.by

Загаловак у газеце: Малы талер, ды дарагі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.