Вы тут

Конкурс на юрыста — 11 чалавек на месца


Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падвёў вынікі ўступнай кампаніі.


Сёлета дакументы на ўсе формы навучання сюды падалі 586 чалавек, а залічаны былі 196 навучэнцаў. З іх на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі на аснове базавай адукацыі залічаны 25 чалавек. Конкурс сярод прэтэндэнтаў склаў 5,4 чалавека на месца, прахадны бал — 9,6 (у 2015 годзе — 9,5). З 25 залічаных 19 чалавек маюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

На дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі на аснове сярэдняй адукацыі залічана 25 чалавек. Тут утварыўся конкурс — 10,9 чалавека на месца (летась — 3,1). Прахадны бал — 26,0 (у 2015 годзе — 16,8).

На дзённую платную форму атрымання адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі была пададзена 131 заява, а залічана 76 навучэнцаў. Конкурс — 1,8 чалавека на месца (у 2015 годзе — 1,6), прахадны бал — 8,7 (у 2015 годзе — 8,3).

На дзённую платную форму атрымання адукацыі на аснове агульнай сярэдняй адукацыі конкурс склаў 3,3 чалавека на месца (у 2015 годзе — 1,7). Для навучання на платнай форме абітурыентам неабходна было набраць 22,5 бала (у 2015 годзе — 13,6).

На завочную платную форму навучання залічана 30 навучэнцаў. Тут конкурс — 1,8 чалавека на месца (у 2015 годзе — 2,5). Прахадны бал — 14,0.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.