Вы тут

Марыя Мамашук стала прызёрам Алімпійскіх гульняў


Яна ўпершыню заваявала медаль для айчыннай жаночай барацьбы.

На шляху да фіналу (у вагавай катэгорыі да 63 кг) 23-гадовая беларуска атрымала ўпэўненыя перамогі над спартсменкамі з Казахстана, Швецыі і ЗША, а ў паядынку за «золата» сустрэлася з японкай Рысака Каваі.


Каваі выйшла на дыван у статусе фаварыта. Яна чэмпіёнка Азіі і прызёрка чэмпіянату свету. Ужо на першай хвіліне наша Маша прапусціла нападзенне ў ногі, за што яе саперніца зарабіла 2 балы. Беларуска пастаянна спрабавала контратакаваць і навязвала саперніцы барацьбу, але японцы раз-пораз удавалася стрымліваць наступальныя парывы. Раз за разам Марыя трапляла ў захоп, што не дазваляла зраўняць лік у першым перыядзе. Заключная частка таксама прайшла пад дыктоўку японкі. Яна здолела правесці яшчэ адну атаку і зноў атрымала 2 балы. На фінішы паядынку Рысака Каваі ўдалося зарабіць яшчэ 2 ачкі, такім чынам — 6:0. У Марыі Мамашук сярэбраная ўзнагарода.

— Звычайна атлеты рады залатым або бронзавым узнагародам. Я не буду хаваць, моцна нервавалася. Такі шанц — выступіць у фінале Алімпіяды — выпадае не кожнаму. Трэба было яго выкарыстоўваць. Фінальны паядынак не заладзіўся са старту. Саперніца з Японіі, з якой сустракаюся ў другі раз, добра змагалася. Прыемна толькі тое, што мой сярэбраны медаль — першы для беларускай жаночай барацьбы, — адзначыла Марыя.

Дзяўчына падкрэсліла, што яе поспех — гэта ў першую чаргу заслуга асабістага настаўніка Сяргея Смаля. Сяргей Мікалаевіч, дарэчы, таксама сярэбраны прызёр Гульняў (у Барселоне), ён трэніруе Мамашук вось ужо 7 гадоў.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Марыю Мамашук з заваяваннем сярэбранага медаля.

«Сардэчна віншую цябе з заваяваннем сярэбранага медаля Алімпіяды 2016 года! У гэтым сезоне ты рашуча ўварвалася ў эліту сусветнай барацьбы, а самае галоўнае — пацвердзіла свой высокі клас на галоўных гульнях чатырохгоддзя», — гаворыцца ў віншаванні.

«Твой медаль — сапраўдны прарыў, першае значнае алімпійскае дасягненне беларускай жаночай барацьбы. Упэўнены, што гэта — пачатак вялікага шляху і наперадзе цябе чакае шмат яркіх перамог», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Загаловак у газеце: «Сярэбраны» дэбют

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».