Вы тут

Дрыбін запрашае на фестываль народнай творчасці


Сёння ў гарадскім пасёлку Дрыбін праходзіць VІ рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі».


«Мастацкі вернісаж», дзе можна набыць вырабы майстроў дэкаратыўна-ўжытковай творчасці або самім навучыцца нейкім карысным прыёмам, пачне працаваць з раніцы. Усё гэта будзе суправаджацца спевамі і танцамі творчых калектываў. У «Таржках» прымаюць удзел артысты і майстры з Беларусі, украінскага Чарнігава, расійскага Смаленска, а таксама Манастыршчынскага і Хіславіцкага раёнаў Смаленскай вобласці. Клубныя ўстановы Дрыбінскага раёна арганізуюць работу «Таржковых крамніц», дзе можна будзе азнаёміцца з дзейнасцю розных устаноў і прадпрыемстваў Дрыбіншчыны. Дзяцей чакаюць забавы на «Гульнявой паляне». На паэтычныя чытанні запросіць «Літаратурная гасцёўня», дзе адбудзецца падвядзенне вынікаў штогадовага конкурсу творчых работ «Славім Дрыбінскі наш край».

Арганізатары прыгожага народнага свята — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дрыбінскага райвыканкама і цэнтралізаваная клубная сістэма раёна.

— Гэты фестываль з'яўляецца візітоўкай раёна, нашы людзі чакаюць гасцей, каб дзяліцца з імі ўсмешкамі і сакрэтамі народных традыцый, — кажа намеснік старшыні Дрыбінскага райвыканкама Дзмітрый Пімашэнка. — Вельмі радуе, што свята з кожным годам набірае папулярнасць. Сёлета да нас завітаюць удзельнікі з Карэліі і Малдовы, якія прадэманструюць стравы сваіх народных кухняў. Пра нас ведаюць нават у далёкім замежжы. Бо Дрыбін — гэта адзіная шапавальская сталіца не толькі ў маштабах краіны, але, магчыма, і ўсяго свету.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: У Дрыбін — на таржкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».