Вы тут

Чатыры ўзнагароды заваявалі беларусы на алімпіядзе па інфарматыцы


Чатыры ўзнагароды (два сярэбраныя і два бронзавыя медалі) заваявалі прадстаўнікі беларускай школы на 28-й Міжнароднай алімпіядзе школьнікаў па інфарматыцы. Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі ў Казані і сабралі ўдзельнікаў з 82 краін свету. Яшчэ пяць краін прысутнічалі ў ролі назіральнікаў.


Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы (ІOІ) упершыню была праведзена ў 1989 годзе. Цяпер удзел у ёй прымаюць больш за 300 школьнікаў штогод. «Прасунутыя» навучэнцы «змагаюцца» за сваімі камп'ютарамі індывідуальна. Рэйтынг удзельнікаў вызначаецца па сумарных балах за два туры спаборніцтваў.

Залатыя медалісты вызначаюцца з ліку першых у рэйтынгу 8% удзельнікаў. Абсалютным чэмпіёнам становіцца той, хто набраў максімальную колькасць балаў. Наступныя ў рэйтынгу ўдзельнікі становяцца сярэбранымі і бронзавымі прызёрамі (у адпаведнасці з квотамі), але ўсяго медалямі ўзнагароджваецца толькі палова ад агульнай колькасці «алімпійцаў».

Сярэбраныя ўзнагароды на 28-й Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы заваявалі выпускнік ліцэя БДУ Міхаіл Наталевіч і Фёдар Карабейнікаў з гімназіі №51 горада Гомеля. Бронзавыя медалі — у выхаванцаў сярэдняй школы №8 горада Віцебска Ільі Мядзянікава і Артура Петухоўскага. Каманду школьнікаў рыхтавалі да спаборніцтваў дацэнт кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Ірына Кірыновіч і старшы выкладчык кафедры вылічальнай матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Тоўсцікаў.

У наступным годзе алімпіяда пройдзе ў Тэгеране.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Медальны звон

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?