Вы тут

Беларускія мытнікі паспяхова выступілі на фестывалі «Залаты Кадуцэй»


Гэты фестываль праводзіцца ўжо 21 год запар, а сёлета ён набыў статус міжнароднага. У гала-канцэрце фінальнага этапу ў расійскім горадзе Ліпецку ўдзельнічалі 150 пераможцаў паўфіналаў. Журы ацэньвала выступленні ў 13 намінацыях, сярод якіх вакал, танец, арыгінальныя пастаноўкі, чытальнікі... У намінацыі «Сольны вакал» другога месца ўдастоены начальнік аддзела мытных расследаванняў Гродзенскай рэгіянальнай мытні Сяргей ДАЎГУН.


— Ён выступіў з песняй «З вайны», уразіўшы сваім вакальным талентам журы і ўдзельнікаў конкурсу, — кажа прэс-сакратар Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія РАМАНЮК.

У намінацыі «Жаночы сольны вакал» трэцяе месца ў галоўнага інспектара арганізацыі мытнага кантролю Брэсцкай мытні Ганны САМЦЭВІЧ.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Мытная служба і... вакальны талент

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».