Вы тут

Іван Ціхан стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў кіданні молата


У сваёй лепшай спробе спартсмен паказаў вынік 77 м 79 см.


Фота: БЕЛТА

Як і меркавалася перад стартам, барацьба ў сектары для кіданняў разгарнулася сур'ёзная. Ужо ў першай спробе Іван Ціхан адправіў снарад на 76 м 13 см. Лепшым жа для яго стаў пяты выхад у сектар. Снарад беларуса прызямліўся на адзнацы 77 м 79 см.

Фота: БЕЛТА

Перасягнуць Івана Ціхана змог толькі Дзілшод Назараў з Таджыкістана. Вынік чэмпіёна Гульняў у Рыа - 78 м 68 см. Бронзавым прызёрам Алімпіяды стаў паляк Войцэх Навіцкі, які ў шостай спробе здолеў паказаць вынік 77 м 73 см.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?