Вы тут

Беларускі заваявалі бронзу ў байдарках-чацвёрках


Беларускі экіпаж у складзе Маргарыты Махневай, Марыны Літвінчук, Надзеі Ляпешка і Вольгі Худзенка заваяваў бронзу ў фінале заездаў байдарак-чацвёрак на 500 м ў Рыа-2016 з вынікам 1 хвіліна 33,908 секунды.


ФОТА: reuters.com

Алімпійскі медаль у гэтым заездзе заваявала Венгрыя (1.31,482), срэбра ў Германіі (1.32,383).

Такім чынам у Беларусі на Гульнях-2016 восем медалёў:

адно золата (Уладзіслаў Ганчароў — батут),

чатыры срэбры (Марыя Мамашук — вольная барацьба, Іван Ціхан — молат, Дар'я Навумава і Вадзім Стральцоў — цяжка атлетыка),

і тры бронзавыя ўзнагароды (Аляксандра Герасіменя — плаванне, Джавіт Гамзатаў — грэка-рымская барацьба; Літвінчук/Махнева/Ляпешка/Худзенка — байдарка).

Сёння вечарам пройдзе фінал індывідуальнага першынства ў мастацкай гімнастыцы (у 10-тку прабіліся Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна), а 3-й ночы — фінал на 800 м у жанчын (Марына Арзамасава).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».