Вы тут

Анонс часопіса "Полымя" №9


«Полымя» №9 прадставіць паэтычныя нізкі Віктара Шніпа, Васіля Макарэвіча, Соф’і Шах. З буйной прозы – заканчэнне рамана Мікалая Чаргінца «Вам заданне» ў  перакладзе на беларускую мову. Для аматараў лірычнай прозы – «Маленькая аповесць» Алы Саскавец. Рубрыка «Галасы свету» прадставіць пераклады вершаў украінскай паэтэсы Валянціны Казак. Навуковыя публікацыі пазнаёмяць з успрыняццем творчасці Уладзіміра Караткевіча ў балгарскай культурнай прасторы (Сяргей Самахвал) і мастацкай вартасцю перакладаў «Выбраных твораў» Максіма Танка на кітайскую мову (Вячаслаў Рагойша, Чжан Лінь). Змястоўнае інтэрв’ю з кампазітарам Ігарам Лучанком – у рубрыцы «Постаці». Жыццёвымі філасофскімі развагамі дзеліцца ў сваіх эсэ Мікола Гіль. Зоя Лысенка раскажа пра балетныя прэм’еры Вялікага тэатра Беларусі. Пра навінкі кнігавыдання  – у палымянскай «Кнігарні». «Афарызмленне» падорыць трапныя фразы на ўсе выпадкі жыцця.


Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.