Вы тут

Да завяршэння ўборачнай кампаніі ў краіне засталося некалькі дзён


Па аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, з палёў убрана 6,6 млн тон збожжа пры ўраджайнасці ў 33,8 ц/га. Жніво завершана на 92,4% пасяўных плошчаў.


Больш за ўсё сабралі аграрыі Мінскай вобласці. Там валавы збор збожжа склаў 1,73 млн тон. Далей ідуць гаспадаркі Брэстчыны, дзе сабралі больш за 1,1 млн тон збожжавых і зернебабовых культур. У Гродзенскай і Гомельскай абласцях сабралі 1098,9 і 1070,8 тысячы тон адпаведна. Варта таксама адзначыць, што дзяржзаказ па пастаўцы харчовага збожжа выканалі чатыры раёны Гомельскай вобласці. У ліку перадавікоў сельскагаспадарчыя арганізацыі Ельскага, Жыткавіцкага, Лоеўскага і Мазырскага раёнаў. Дзяржзаказ выкананы імі як па аб'ёме, так і ў разрэзе культур. У цэлым па стане на раніцу 22 жніўня дзяржзаказ па пастаўках збожжа ў вобласці выкананы на 89,6%. У збожжасховішчы паступіла 129,9 тысячы тон. Аграрыі Гомельшчыны цалкам разлічыліся па пастаўках жыта, якога рэалізавана 56,6 тысячы тон (103% да плана). План па пшаніцы выкананы на 83,5%, аўсе — 86,7%, ячмені — 82,9%. Поўнасцю выканаць дзяржзаказ гаспадаркі вобласці плануюць да канца гэтага тыдня.

У Магілёўскай вобласці набліжаюцца да збору ўраджаю ў 1 млн тон, а на Віцебшчыне ўбралі толькі 67,5% пасяўных плошчаў і валавы збор склаў 642 тысячы тон. Найбольшая ўраджайнасць назіраецца на тэрыторыі Гродзеншчыны — 37,4 ц/га.

Акрамя таго, па ўсёй краіне пачынаецца актыўная падрыхтоўка да восеньскіх кірмашоў. Так традыцыйна ўдзел у распродажах плодаагародніннай і мяса-малочнай прадукцыі прымуць усе рэгіёны краіны: Брэсцкая вобласць — 17 і 18 верасня, Віцебская — 24 і 25 верасня, Гомельская — 1 і 2 кастрычніка, Гродзенская — 8 і 9 кастрычніка, Мінская — 15 і 16 кастрычніка, Магілёўская — 22 і 23 кастрычніка. Заключны кірмаш 29 і 30 кастрычніка збярэ ў Мінску ўсе рэгіёны. Усяго ж у сталіцы кірмашоў за восень чакаецца больш за 150. Кірмашы выхаднога дня пройдуць з 17 верасня па 30 кастрычніка на пляцоўках каля комплексу «Чыжоўка-Арэна» і ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. Акрамя таго, 1, 2, 8 і 9 кастрычніка плануецца правесці кірмашы на пляцоўцы каля Палаца спорту.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Рыхтуемся да Дажынак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».