Вы тут

Браканьер лавіў рыбу пяццю сеткамі


Возера Лукаўскае, што ў Маларыцкім раёне, вядома сваімі маляўнічымі краявідамі. Як аказалася, і браканьеры яго любяць. Аднаго такога затрымалі супрацоўнікі Брэсцкай міжраённай інспекцыі на гэтым тыдні. Кіроўца мясцовай гаспадаркі лавіў рыбу аж пяццю сеткамі, сумарная даўжыня якіх склала 297 метраў. У гэтых снасцях на момант затрымання было 137 рыбін і 11 ракаў.


Паводле слоў супрацоўніка інспекцыі Ігара КАЛЕНЬКІ, шкода нанесеная навакольнаму асяроддзю, ацэнена ў 3076 рублёў, а кошт незаконна здабытай прадукцыі цягне на 170 рублёў. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Лавіў пяццю сеткамі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.