Вы тут

Комплекс «Паланэз» паступіў на ўзбраенне 336-й рэактыўнай брыгады


Комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Паланэз» паступіў на ўзбраенне 336-й рэактыўнай брыгады Узброеных Сіл РБ. У брыгадзе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, на якіх прысутнічалі Міністр абароны, прадстаўнікі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.


 

«Многія тэхнічныя рашэнні, рэалізаваныя ў рэактыўнай сістэме залпавага агню беларускімі распрацоўшчыкамі, не маюць аналагаў у свеце. Прыняцце новых узораў узбраення з'яўляецца адным з элементаў стратэгічнага стрымлівання. Рэактыўныя сістэмы залпавага агню з'яўляюцца найбольш магутным сродкам агнявой падтрымкі наземных груповак войскаў. РСЗА дазволіць значна павысіць баявую магчымасць ракетных войскаў і артылерыі і абарончыя магчымасці дзяржавы ў цэлым», — адзначыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў.

Вайскоўцы 336-й рэактыўнай брыгады з тэхнікай ужо добра знаёмыя. Максім Яцко старшы лейтэнант, камандзір разліку, які здзейсніў першы пуск, сказаў: «Калі рабілі першы пуск, усе былі ўпэўненыя, што ракета трапіць сапраўды ў цэль. Так і атрымалася. Тэхніка з кожным годам становіцца ўсё больш мадэрнізаванай і аўтаматызаванай, салдаты хутка яе асвойваюць».

Галоўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі РСЗА «Паланэз» адпавядаюць найлепшым узорам замежнай артылерыі. Усяго адна баявая машына здольная адначасова нанесці ўдар па 8 цэлях на адлегласці ад 50 да 200 кіламетраў. Ракета мае малую адлюстравальную паверхню, высокую хуткасць і нават здольная ажыццяўляць у паветры супрацьракетны манеўр — прадухіліць яе пападанне амаль што немагчыма.

Сяргей НІКАНОВІЧ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: «Паланэз» на варце Айчыны

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне. 

Грамадства

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Першай грунтоўнай работай айчынных картографаў па-беларуску стаў Нацыянальны атлас, выпушчаны ў 2002 годзе.

Культура

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.