Вы тут

Беларусы ўзялі дзве «бронзы» Міжнароднай геаграфічнай алімпіяды


Беларуская каманда заваявала дзве «бронзы» на XІІІ Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе ў Пекіне.


Спаборніцтвы праводзяцца пад патранажам Міжнароднага геаграфічнага саюза, пачынаючы з 1996 года, і з'яўляюцца важнай часткай працы па папулярызацыі навукі аб навакольным асяроддзі. Да 2012 года алімпіяда арганізоўвалася раз на два гады, а цяпер юныя географы збіраюцца штогод. У алімпіядзе ўдзельнічаюць школьнікі ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў — пераможцы аналагічных нацыянальных спаборніцтваў. У рамках алімпіяды прадугледжаны тры асноўныя спаборніцкія этапы — тэарэтычны, палявы і мультымедыйны. Афіцыйная мова ІgeoE англійская.

За сваю гісторыю алімпіяда праходзіла ў многіх краінах свету, сярод якіх Нідэрланды, Партугалія, Рэспубліка Карэя, ПАР, Аўстралія, Туніс, Кітай, Германія, Японія, Польшча, Расія. На апошнім міжнародным першынстве ў Кітаі два бронзавыя медалі прынеслі ў скарбонку беларускай школы выпускнік СШ №18 г. Баранавічы Міхаіл Стрэмаус і выпускнік сталічнай гімназіі №22 Арцём Зубрыцкі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Геаграфію — на «бронзу»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».